Розніца паміж версіямі "Семінолы"

1 409 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
У наш час семінолы Фларыды маюць супольнае кіраванне дзвюмя рэзервацыямі. Галоўным кіруючым органам з'яўляецца Агульная Рада на чале выбранага вярхоўнага правадыра і яго намесніка. У Агульную Раду ўваходзяць прадстаўнікі ад кожнага клана. Асабістай [[суд]]овай сістэмы няма. У сярэдзіне [[20 стагоддзе|XX]] ст. для вырашэння [[фінансы|фінансавых]] пытанняў семінолы Фларыды зарэгістравалі карпарацыю, якая прадстаўляе [[эканоміка|эканамічныя]] інтарэсы ўсіх сталых жыхароў рэзервацый. Карпарацыя валодае [[прамысловасць|прамысловымі]] прадпрыемствамі, займаецца [[турызм]]ам і [[гандаль|гандлем]]. На чале карапарацыі стаіць рада дырэктараў.
 
Нацыя семінолаў Аклахомы не мае сваёй рэзервацыі. Яе адносіны з федэральным урадам ЗША рэгулююцца праз дамову. Прадстаўніцтва Нацыі знаходзіцца ў паселішчы [https://maps.google.com/maps?ll=37.0625,-95.677068&z=4&q=Wewoka,+OK&output=classic&dg=opt Вевока], дзе збіраюцца абраныя правадыры тэрытарыяльных груп. Яны зацвярджаюць супольныя [[закон]]ы, аднак на ўзроўні кожнай групы могуць прымацца падзаконныя акты. [[8 сакавіка]] [[1968]] г. была прынята [[Канстытуцыя]] Нацыі семінолаў Аклахомы. Агульнай радзе правадыроў падпарадкоўваецца некалькі выканаўчых дэпартаментаў, якія часткова фінансуюцца самімі семіноламі, часткова — федэральным урадам ЗША.
 
Семінолы маюць багаты [[фальклор]]. Распаўсюджаны [[гісторыя|гістарычныя]] паданні, [[легенда|легенды]], [[казка|казкі]]. [[Танец|Танцы]] маюць [[рытуал]]ьнае значэнне.
 
==Чорныя семінолы==
autoeditor
30 472

праўкі