Семінолы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
 
==Культура==
Да перасялення ў [[Фларыда|Фларыду]] продкам семінолаў было знаёма ручное [[земляробства]], якім займаліся жанчыны. У першых [[Іспанія|іспанскіх]] запісах семінолы ўзгадваюцца пераважна як [[паляванне|паляўнічыя]] і [[збіральніцтва|збіральнікі]], хаця у іх мелася свойская жывёла — [[Сабака свойскі|сабакі]] і [[Конь свойскі|коні]]. Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны асвоілі таварную [[сельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]], вырошчвалі на продаж [[кукуруза|кукурузу]], [[бананы]], [[садавіна|садавіну]], [[цукровы трыснёг]], трымалі канёў і [[карова|кароў]]. Мужчыны займаліся даглядамдоглядам за жывёлай, ваеннай справай, лічыліся добрымі [[Гарбарства|гарбарамі]]. Гарбарскае рамяство асабліва добра захавалася сярод семінолаў Фларыды. Праца на зямлі, выраб [[кошык]]аў і упрыгожванняў з'яўляліся жаночай справай.
 
У мінулым семінолы жылі ў адносна невялікіх стацыянарных [[вёска]]х. Такі тып паселішча захаваўся ў Фларыдзе. Падчас вымушанай міграцыі ў [[балота|забалочаныя]] раёны фларыдскія семінолы пачалі будаваць ''чыкі'', [[драўніна|драўляныя]] [[каркас]]ныя хаціны на па́лях без [[Сцяна|сцен]]. Яе накрывалі [[Трыснёг звычайны|трыснёгам]]. Бярвенні шчаплялі з дапамогай вяровак. ''Чыкі'' выдатна прыстасавана да фларыдскага [[клімат]]а з яго частымі [[ураган|ўраганамі]]. Сярод семінолаў [[Штат Аклахома|Аклахомы]] пераважаюць сучасныя пабудовы еўрапейскага тыпу.