Семінолы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
Традыцыйная жаночая [[вопратка]] складалася з доўгай [[Спадніца|спадніцы]], кароткай блузы з доўгімі рукавамі, вялікай колькасці пацеркаў і караляў. Мужчыны апраналі [[кашуля|кашулю]] з шырокім разрэзам, доўгую насцегнавую повязь, галаву ўпрыгожвалі [[цюрбан]]ам з некалькіх адрэзкаў [[Воўна|ваўнянай]] тканіны. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. у моду ўвайшлі аплікацыі і адзенне, пашытае з лапікаў. Яго часцяком дэманструюць у якасці нацыянальнай вопраткі і прадаюць як сувенір.
 
Асновай сацыяльнай арганізацыі ў мінулым была малая нуклеарная [[сям'я]]. Зямля, на якой знаходзіліся пабудовы, належыла жанчыне і перадавалася па жаночай лініі. Адлік сваяцтва таксама вёўся па жаночай лініі. Такім чынам дзеці, народжаныя ў [[шлюб]]е з іншаземцамі або нават у пазашлюбных адносінах, лічыліся роўнымі з астатнімі семіноламі. Главой сям'і, аднак, быў мужчына. Сем'і аб'ядноўваліся ў 7 кланаў, што кіраваліся старэйшымі мужчынамі. Кожны клан меў сваю [[татэмізм|татэмную]] выяву. Шлюбы па-за межамі клана не заахвочваліся. Кланамі кіравалі старэйшыя мужчыны. Кланавая сістэма захавалася ў семінолаў Фларыды. Аднак у семінолаў Аклахомы падчас перасялення і размеркавання зямлі адбыўся падзел на 14 тэрытарыяльных груп, якія адрозніваюцца сваімі [[дыялект]]амі.
 
Інстытут ваенных правадыроў вядомы здаўна. Відавочна, ён пачаў адыгрываць важную ролю ў перыяд перасялення на поўдзень, калі мігранты-семінолы сутыкаліся з іншымі плямёнамі. Але ў канцы XVIII ст. з'явіўся інстытут адзінага правадыра, які прадстаўляў перад еўрапейцамі ўсіх семінолаў. Яго ўлада не была безумойнай, магла быць аспрэчана з боку іншых правадыроў. Тым не менш, інстытут адзінага правадыра адыграў важную ролю ў гады войн з амерыканцамі, а потым — пры перасяленні ў Аклахому.