Пакроўскі кафедральны сабор (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
[[Выява:Пакроўская-2.jpg|thumb|злева|200px|Пакроўская царква на фота нач. 20ст.]]
[[Выява:Пакроўскаяптуш.JPG|thumb|злева|200px|Від Пакроўскага сабору з вышыні птушынага палёта. Справа - вуліца Ажэшкі.]]
'''Пакроўскі кафедральны сабор''' – помнік архітэктуры начатку 20 стагодзястагоддзя. Знаходзіцца па адрасе: [[горад Гродна]], [[Вуліца Элізы Ажэшкі, Гродна|вуліца Э. Ажэшкі]], 23. Пабудаваны ў [[Руска-візантыйская архітэктура|псеўдарускім стылі]] ў памяць аб салдатах і афіцэрах 26 артылерыйскай брыгады, загінуўшых падчас [[Руска-японская вайна|руска-японскай вайны 1904-1905 гг]].
 
За аснову ўзята царква Каспійскага пяхотнага палка ў [[Горад Пецяргоф|Новым Пецяргофе]]. Яшчэ ў канцы 19 стагодзястагоддзя царскім урадам былабыло пранятапрынята рашэнне аб будаўніцтве гарнізонных і палкавых цэркваў. У канцы [[1901]] года з’явіўся загад [[Мікалай II, імператар расійскі|самога імператара]]: “Установить на будущее время к исполнению правило, чтобы… православная церковь в виде отдельного здания была непременной принадлежностью казарм тех частей войск, по штатам коих положены церковные причты”.<ref>Горадна, Горадзен, Гродна. А. Марціновіч. Мінск, Мастацкая літаратура, 2008г. 112 с. ISBN 978-985-02-0921-4, с. 56</ref> Дзякуючы гродзенскаму ваеннаму інжынеру І.Е. Савельяву (1866-1951) (які, дарэчы, жыў і памёр у Гродне) сабор атрымаў непаўторныя рысы.<ref>Королевский город Гродно. Семенчук А.А., Гостев и др., Рифтур, 2010, 70с.,ISBN 9-78956-919230, с. 48</ref> Так, пры царкве вырашылі адкрыць музей і невялікі мемарыял. Узведзеная царква пачала называцца Свята-Пакроўскім саборам. [[30 верасня]] (па старому стылю) [[1907]] года храм быў асвечаны. Праз некаторы час быў устаноўлены хрэсны ход на свята Уваходу [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] ва [[Ерусалім]]. Для падняцця патрыятычных пачуццяў Гродзенскі царкоўна-археалагічны камітэт сабраў палкавыя іканастасы і абразы, якія патхнялінатхнялі войнаў на барацьбу з ворагам. Таксама былі зроблены мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі салдат і афіцэраў 26 артылерыйскай брыгады, загінуўшых падчас Руска-японскай вайны.<ref>Горадна, Горадзен, Гродна. А. Марціновіч. Мінск, Мастацкая літаратура, 2008г. 112 с. ISBN 978-985-02-0921-4, с. 57</ref>
 
Сабор уяўляе сабой 12-[[Калона|калонную]] трох[[неф]]ную [[Базіліка|базіліку]]. Над [[прытвор]]ам 10-метровая васьмігранная [[званіца]], шатровае пакрыццё якой увенчана цыбулінай на барабане. Над [[алтар]]най [[апсіда]]й пабудаваны пяць цыбульных [[купал]]оў на васьмігранных барабанах з нішамі, завершанымі [[какошнік]]амі. Над [[рызніца]]мі два шатра з макаўкамі. Галоўны [[фасад]] сабора сіметрычны. Вокны паўсіметрычныя з какошнікамі. Кожная ўваходная частка будынка мае высокі ганак. Дверы ўпрыгожаны калонкамі з разнымі трохвугольнымі акантоўкамі. Цэнтральны неф аддзелены ад бакавых калонамі. Прытвор перакрыты [[крыж]]овымі зводамі, мае [[мазаіка|мазаічную]] падлогу. Плоская столь аснаўнога аб’ёма ўпрыгожаны трыма распіснымі [[плафон]]амі, сцены – моцным [[карніз]]ам з сухарыкамі. У інтэр’еры пастаўлены драўляны алтар з роспісам.<ref>Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.</ref> Злева ад алтара знаходзяцца два [[ківот]]а с іконамі [[Марыя, маці Ісуса|Багародзіцы]] і Ісуса Хрыста, перанясённыя сюды з Фары Вітаўта.