Розніца паміж версіямі "Унутраная эміграцыя"

няма тлумачэння праўкі
др (арфаграфія)
'''Унутраная эміграцыя''' — ухіленне ад удзелу ў грамадскім, палітычным і рэлігійным жыцці дзяржавы, выкліканае нязгодай з існуючай дзяржаўнай сістэмай і пануючай у ёй [[ідэалогія]]й. Унутраную эміграцыю не трэба блытаць з рознымі формамі канфрантацыі з дзяржаўным ці грамадскім ладам: [[дысідэнт]]цвам, [[эміграцыя]]й, мірнымі акцыямі [[пратэст]]у. Таксама не трэба блытаць гэту з'яву з унутранай міграцыяй - перамяшчэннем насельніцтва краіны з адной яе часткі ў другую, напрыклад, з [[Урбанізацыя|сельскай мясцовасці ў гарады]].
 
Даволі цяжка акрэсліць усе варыянты форм унутранай эміграцыі. Як правіла, да гэтага можна аднесці адмову працаваць у тых галінах вытворчасці і паслуг, дзе ад кожнага патрабуюць удзел у тых ці іншых мерапрыемствах ідэалагічнага кшталту, стварэнне ўласнага [[бізнес]]у (там, дзе гэта магчыма), адмова ад знаёмства з навінамі, якія перадаюцца па пэўным тэлеканалам, радыёсетцы і іншых сродках масавай інфармацыі, канцэнтрацыя ўвагі на ўласнай сям'і ці сваім хобі. (Так, у сучасным [[Туркменістан]]е некаторыя падлеткі (і не толькі) прынцыпова прагульваюць абавязковыя патрыятычныя святочныя мерапрыемствы, але не робяць з гэтага акцый пратэсту). Цяжка казаць, ці можна аднесці ўмеранае супрацоўніцтва з рэжымам (праца ў галінах вытворчасці і паслуг, якія патрабуюць пэўны мінімум удзелу ў палітычных і рэлігійных цырымоніях і падобных дзеяннях (выпіска праўрадавай прэсы, наведаванне гадзін палітінфармацыі, купля латарэйных білетаў і збор грошаў на тыя ці іншыя мерапрыемствы)<ref>Красильников С. А. [http://proceedingselar.usuurfu.ru/?base=maghandle/0008(03_04-1998)&xsln=showArticle.xslt&id=a10&doc=..10995/content.jsp24227 Феномен и природа конформизма российской интеллигенции в XX веке] / С. А. Красильников // Известия Уральского государственного университета. — 8(1998). Проблемы образования, науки8 и культурыС. 81-85.</ref>.
 
З'яўленне ўнутранай эміграцыі ў пэўнай краіне можа лічыцца прыметай наяўнасці ў ёй [[Таталітарны рэжым|таталітарнай]] ці [[Аўтарытарны рэжым|аўтарытарнай сістэмы кіравання]]. Але дакладна вызначыць гэта бывае цяжка, бо ў розных дзяржавах, якія прызнаюць і падтрымліваюць пэўныя правы і свабоды сваіх грамадзян, могуць парушацца іншыя правы грамадзян альбо неграмадзян. Таксама ўнутраная эміграцыя можа быць праяўленнем нязгоды з каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства, напрыклад многія маладыя людзі ў 1960-х гг. у [[ЗША]] і краінах Заходняй Еўропы адмаўляліся ад магчымасці рабіць кар'еру ў капіталістычным грамадстве і пераязджалі ў сельскую мясцовасць працаваць на зямлі, што ў пэўнай ступені можна лічыць не столькі пратэстам, колькі пасіўнай [[канфрантацыя]]й з [[грамадства]]м. (Падобным чынам у пачатку ХХІ ст. пэўную распаўсюджанасць атрымаў [[даўншыфтынг]] ({{lang-en|downshifting}}) - свядомае перамяшчэнне ўніз па кар'ернай лесвіцы).
Ананімны ўдзельнік