Люксембург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 64:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Люксембурга}}
У канцы [[VII стагоддзе н.э.|VII ст.]] насельніцтва тэрыторыі сучаснага Люксембурга было хрышчона дзякуючы прападобнаму Віліброрду, які заснаваў там манастыр бенедыктаўцаў. У Сярэднявечча зямля ўваходзіць спачатку ў склад франкскага каралеўства [[Аўстразія|Аўстразіі]], потым у [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэнную Рымскую імперыю]], а пасля — у [[Латарынгія|Латарынгію]]. У [[963]] годзе ён адтрымаў незалежнасць у выніку абмена стратэгічнымі тэрыторыямі. Справа ў тым, што на яго тэрыторыі змяшчаецца замак Лісілінбург (Маленькая крэпасць), які паклаў пачатак дзяржаве. На чале гэтага маленькага ўладання стаяў Зігфрыд. Яго нашчадкі крыху пашырылі сваі тэрыторыі дзякуючы войнам, палітычным шлюбам, спадчынам і дамовам. У [[1060]] годзе Конрад быў аб'яўлены першым графам Люксембурга. Яго прапраўнучка стала вядомай уладаркай Эрмезіндай, а яе праўнук Генрых VII, у сваю чаргу, быў імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі з [[1308]] года. У [[1354]] графства Люксембург стала герцагствам. Але ў [[1443]] [[Елізавета Герліц]], пляменіца імператара Св. Рымскай імперыі Сігізмунда, была вымушана саступіць гэта ўладанне Філіпу III, герцагу [[Бургундыя|Бургундыі]].
 
У [[1477]] Люксембург перайшоў дынастыі Габсбургаў, а пад час падзела імперыі [[Карл V Габсбург|Карла V]] тэрыторыя апынулася пад уладай [[Іспанія|Іспаніі]]. Калі [[Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя|Нідэрланды пачалі паўстанне]] супраць [[Філіп II, кароль Іспаніі|Філіпа II, караля Іспаніі]], Люксембург захоўваў нейтралітэт. У выніку гэтай рэвалюцыі герцагства перайшло пад уладу паўстаўшай краіны. Пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыдцацігадовай войны]] ([[1618]]—[[1648]]) прайшоў досыць спакойна для Люксембургу, але пасля ўступлення ў яе Францыі ў [[1635]] годзе ў герцагства прыйшлі сапраўдная бяда і разарэнне. Акрамя гэтага, [[Вестфальскі мір]] (1648) не прынёс спакою ў Люксембург — гэта адбылося толькі ў [[1659]] годзе ў выніку заключэння [[Пірэнейскі дагавор|Пірэнейскага дагавора]]. У [[1679]]—[[1684]] гадах [[Людовік XIV, кароль Францыі|Людовік XIV]], паступова заваёўваў Люксембург, але ўжо ў [[1697]] годзе Францыя передала яго Іспаніі. Пад час [[Вайна за іспанскую спадчыну|Вайны за іспанскую спадчыну]] Люксембург разам з [[Бельгія|Бельгіяй]] перайшоў да [[Габсбургі|Габсбургаў]], якія правілі [[Аўстрыя|Аўстрыяй]]. Праз шэсць год пасля пачатку [[Вялікая французская рэвалюцыя|Французскай Рэвалюцыі]] Люксембург зноў перайшоў да Францыі. Ранейшая тэрыторыя была падзелена на тры дэпартаменты, у якіх дзейнічала канстытуцыя Дырэкторыі. Сяляне Люксембурга трапілі пад дзеянне антыцаркоўных мер французскага ўрада, а ўвядзенне ваеннай павінасці ў [[1798]] годзе прывяло да паўстання ў Люксембургу, якое было жорстка падаўлена.