Міхал Карыцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB
Радок 31:
Дзіцячыя гады Міхал правёў у маёнтку бацькоў, а затым быў выпраўлены на навучанне ў Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю, пры якой існавала школа з класамі граматыкі, паэтыкі і рыторыкі. Яшчэ да гэтага прыватна або іншым шляхам ён павінен быў атрымаць пачатковую адукацыю. Выхаванне яго паэтычнага майстэрства адбывалася, відаць, ужо пазней — у [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі.
 
7 чэрвеня 1730 ў [[Вільня|Вільні]] М. Карыцкі ўступае ў [[ордэн езуітаў]]. Паспяхова прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1730—31), ён быў накіраваны ў [[Слуцк]] для атрымання педагагічнай адукацыі (1732—33). Тут пазнаёміўся з [[А.Антоні Адам Скарульскі|Антоніем Скарульскі]]м, разам з якім потым займаўся мадэрнізацыяй школьнай сістэмы. У 1733 паэт прыехаў у Вільню для вывучэння ў акадэміі курса філасофіі, які доўжыўся тры гады.
 
Пасля вучобы пакінуты ў акадэміі, дзе ў 1736—38 выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. У 1738 яго перавялі ў Варшаўскі калегіум, які адміністрацыйна належыў да Літоўскай езуіцкай правінцыі, на пасаду выкладчыка паэтыкі. У гэтым жа калегіуме з 1739 ён становіцца студэнтам тэалагічнага факультэта. У 1742 М. Карыцкі вяртаецца ў Віленскую акадэмію, каб прадоўжыць тут вывучэнне тэалогіі. За год да заканчэння прыняў святарскі сан, а ў 1743 здаў іспыт за курс тэалогіі. Пасля ён мусіў яшчэ год быць у Вільні, каб падрыхтавацца да пастырскай і педагагічнай дзейнасці.