Архірэйскае падвор’е (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13028539 на Wikidata
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 9:
З усталяваннем у [[1793]] годзе [[Мінская епархія|Мінскай епархіі]] [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царквы]] ўзнікла патрэба ў размяшчэнні духоўнай кансісторыі і рэзідэнцыі епіскапа, якіх часова пасялілі ў адабраны ў [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|уніятаў]] будынак [[Кляштар базылянаў, Мінск|мужчынскага базылянскага кляштара]].
 
У 1799 годзе для рэзідэнцыі набылі мураваны дом на [[Навамеская плошча, Мінск|Навамескай плошчы]], побач з ім збудавалі напаўмураваную Свята-Успенскую царкву. Новы комплекс падвор'я спраектаваў у [[1850-я]] гады архітэктар [[Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч|К. Хршчановіч]]. У [[1860]] годзе быў збудаваны двухпавярховы мураваны будынак мінскай архіепіскапіі (архірэйскі дом), да якога ў [[1885]] годзе прыбудавалі на месцы разабранай папярэдніцы мураваную Свята-Пакроўскую царкву.<ref name="kul"/>
 
У 1909 годзе архітэктар В. Струеў збудаваў будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта. У пачатку [[1913]] года Мінская епархія ў сувязі з юбілеем царавання расійскай дынастыі [[Раманавы]]х вырашыла пашырыць будынак музея (атрымаў назву [[Юбілейны дом]]). Неўзабаве будынак быў завершаны, а ў кастрычніку таго ж года асвячоны.