Мора Уэдэла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Мора Уэ́дэла''' ({{lang-en|Weddell Sea}}) — ускраіннае мора атлантычнага сектара [[Паўднёвы акіян|Паўднёвага акіяна]], ля берагоў [[Заходняя Антарктыда|Заходняй Антарктыды]], паміж [[Антарктычны паўвостраў|Антарктычным паўвостравам]] на захадзе і [[Зямля Котса|Зямлёй Котса]] на ўсходзе. Плошча 2920 тыс. [[км²]], пераважныя глыбіні 3 тыс. [[Метр|м]], максімальныя — да 6820 м (у паўночнай частцы); паўднёвая і паўднёва-заходняя часткі мелкаводныя (да 500 м). Узімку ў паўднёвай частцы мора вада астуджаецца да -1,8 [[Градус Цэльсія|°С]]. Паўднёвы бераг уяўляе сабою край шэльфавых леднікоў [[Ляднік Ронэ|Ронэ]] і [[Ляднік Фільхнера|Фільхнера]], ад якіх рэгулярна, раз у 20-25 гадоў, адколваюцца гіганцкія [[айсберг]]і. Вялікую частку года пакрыта дрэйфуючымі льдамі таўшчынёй больш за 2 м, шматлікімі айсбергамі. Водзяцца [[кіт]]ы, [[Цюлень|цюлені]]. Умовы для суднаходства вельмі неспрыяльныя, нярэдка адбываецца сціск ільдоў.
 
Адкрыта ў [[1823]] годзе англійскай экспедыцыяй {{Не перакладзена|:en:James Weddell|[[Джэймс Уэдэл|Дж. Уэдэла}}]]а, які назваў яго морам [[Георг IV|Георга IV]]; у [[1900]] годзе мора пераназвана ў гонар яго першаадкрывальніка.
 
У моры Уэдэла ўвосень 1986 г. нямецкімі вучонымі судна «Палярная зорка» («Полярштэрн») адзначана максімальная велічыня адноснай празрыстасці (79 м), што амаль адпавядае празрыстасці дыстыліраванай вады. Тэарэтычна ў дыстыляванай вадзе дыск Секі павінен знікаць на глыбіні 80 м.<ref>Петр Кравчук. Рекорды природы. – Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1.</ref>