Розніца паміж версіямі "Сектар Газа"

3 401 байт дададзены ,  7 гадоў таму
др (Bot: Migrating 84 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q39760 (translate me))
(крыніца — be-x-old:Сэктар Газа)
[[Image:Gaza Strip map.png|thumb|Сектар Газа]] '''Сектар Газа''' ({{lang-ar| قطاع غزّة}}, {{lang-he| רצועת עזה}}) — тэрыторыя на беразе [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]]. На ўсходзе і поўначы мяжуе з [[Ізраіль|Ізраілем]], на паўднёвым захадзе з [[Егіпет|Егіптам]]. Паводле рашэння [[ААН]] з'яўляецца часткай тэрыторыі, выдзеленай для арабскага дзяржавы [[Палесцінская аўтаномія|Палесціны]]. Даўжыня сектара Газа складае прыкладна 50 км, шырыня ад 6 да 12 км. Агульная плошча каля 360 квадратных кіламетраў.
 
У [[1994]] годзе Ізраіль гарантаваў права самакіравання рэгіёна Газы праз Палесцінскую аўтаномію. Да гэтага Сектар Газа быў месцам ваеннай акупацыі, у апошні час Ізраілем ([[1967]]—[[1994]]), ад гэтага Егіптам ([[1958]]—[[1967]]). У перыяд існавання [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] Газа ўваходзіла ў склад [[вілает Сірыя|Сірыйскага вілаета]]. З [[2007]] года рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай [[ХАМАС]]. У [[2012]] годзе [[Генеральная Асамблея ААН|Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]] дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі<ref>[http://www.un.org/News/Press/docs/2012/ga11317.doc.htm General Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations]. United Nations</ref>. Сектар Газа разам з [[заходні бераг ракі Іардан|заходнім берагам ракі Іардан]] з'яўляюцца часткай палесцінскай тэрыторыі, вызначанай у нарвежскіх пагадненнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860<ref>[http://www.eccpalestine.org/eu-heads-of-missions-report-on-gaza/ EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013]. ECCPalestine.org</ref>.
 
[[Іслам|Мусульмане]]-[[Суніты|суніты]] складаюць пераважную частку палесцінскага насельніцтва ў Сектары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91% паводле даных [[2014]] года<ref name="cia">[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/gz.html Gaza Strip]. CIA World Factbook</ref>. Аднак існуе абмежаваная магчымасць да будаўніцтва новых дамоў і аб'ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сектару Газы складае 1,8 млн чалавек<ref name="cia"/>.
 
У 2014 годзе пасля перамір'я ХАМАС і [[ФАТХ]] сфарміравалі адзіны палесцінскі ўрад у Палесціне. У ліпені [[2014]] года, пасля эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало [[Аперацыя «Непарушная скала»|аперацыю «Непарушная скала»]].
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
* [http://www.mogaza.org/ Афіцыйны сайт кіраўніцтва Сектара Газа]
* [https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/gz.html Сектар Газа]. CIA World Factbook
* [http://www.dmoz.org/Regional/Middle_East/Palestinian_Territory Сектар Газа]. DMOZ
* [http://www.lib.utexas.edu/maps/gazastrip.html Карты Сектара Газа і заходняга берага ракі Іардан]
[[Катэгорыя:Сектар Газа]]
[[Катэгорыя:Палесціна]]