Бранск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 47 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2801 (translate me)
крыніца — be-x-old:Бранск
Радок 63:
|add3 =
}}
'''Бранск''' — [[горад]] у [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], на абодвух берагах ракі [[Дзясна, прыток Дняпра|Дзясна]] пры ўпадзенні ў яе [[Болва|Болвы]] і [[Снежаць|Снежаці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]]. Насельніцтва 411 798 ([[2009]]).
[[Выява:Y4110092 eine Kirche in Brjansk.JPG|thumb|left|[[2005]]]]
'''Бранск''' — [[горад]] у [[Расія|Расіi]], цэнтр [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
Насельніцтва ([[2006]]) — 435.2 тыс. жыхароў.
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Бранска}}
 
Упершыню горад згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісы]] як «Дзебранск» пад [[1146]] годам<ref name="ipatievskaya_letopis">[http://web.archive.org/web/20060115144733/http://www.archeologia.ru/Library/Book/3bcf6c93aa36/page348 Іпацеўскі летапіс. С. 239]</ref>, пазней — ва [[Уваскрасенскі летапіс|Уваскрасенскім]], [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім]], [[Траецкі летапіс|Траецкім]] летапісах і іншых крыніцах.
[[Лета]] цёплае, [[зіма]] халодная. Сярэдняя тэмпература студзеня — −7,5 °C, [[ліпень|ліпеня]] — +18,5 °C.
 
Дакладная дата заснавання Бранска невядомая, але ўскосныя паказанні на яе ўтрымліваюцца ў ранніх рускіх летапісах і адносяцца да канца [[10 стагоддзе|X ст.]] Археалагічныя дадзеныя, атрыманыя пры раскопках старога гарадзішча на [[Чашын курган|Чашыным кургане]] ў [[1976]]—[[1979]] гадах, паказваюць на тое, што горад на тэрыторыі цяперашняга Бранска паўстаў у апошняй чвэрці [[10 стагоддзе|X ст.]] Зыходзячы з гэтых і іншых звестак, умоўным годам заснавання Бранска лічаць [[985]].
Праз Бранск цячэ [[рака Дзясна]].
 
Пасля пажару ў гарадзішчы на Чашыным кургане горад быў наноў збудаваны на Пакроўскай гары. Летапісныя крыніцы згадваюць пра горада ў [[1146]] годзе.
 
Старажытны Бранск уваходзіў у склад [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]]. Пасля разбурэння ў [[1239]] годзе [[Чарнігаў|Чарнігава]], [[Ноўгарад-Северскі|Ноўгарада-Северскага]] і іншых гарадоў княства мангола-татарамі было ўтворана (у [[1246]] годзе) [[Удзельнае княства|удзельнае]] [[Бранскае княства]], а першым бранскім князем быў [[Раман Міхайлавіч]], затым яго сын [[Алег Раманавіч|Алег]]. Аднак пасля пастрыжэння апошняга ў манахі бранскі і чарнігаўскі стальцы засталіся вакантнымі і Бранск перайшоў пад уладу [[Смаленскае княства|смаленскіх князёў]].
 
[[Выява:Confluence of Desna and Bolva in Bryansk.JPG|thumb|240px|Сутокі Дзясны і Болвы]]
 
У [[1310]] годзе бранцы не вытрымалі нападу татараў, іх князь Святаслаў быў забіты ў баі, і з тых часоў бранскія князі атрымлівалі дазвол на княжанне ад Арды. Апошні князь бранскі і смаленскі Васіль атрымаў ярлык на княжанне ад мангольскіх ханаў у [[1356]] годзе, але неўзабаве ([[1360-я]] гады<ref>Бранск // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 340</ref>) горада было далучана вялікім князем [[Альгерд]]ам да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Новы князь [[Дзмітрый Альгердавіч]] паспяхова абараняў Бранск ад спробаў [[Масковія|Масковіі]] падпарадкаваць сабе ўсё Бранскае княства. Між іншым, ён жа істотна дапамог князю Дзмітрыю маскоўскаму ў час [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы]] ([[1380]]), выступіўшы з уласнай харугвай на яго баку. Па смерці князя Дзмітрыя ([[1399]]) горада перайшло да [[Вітаўт]]а, некаторы час ім кіраваў [[Ягайла]], а пасля [[Свідрыгайла]].
 
У [[1500]] годзе Бранск захапіла войска [[Іван III|Івана III]] і далучыла горада да [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. Напачатку [[16 стагоддзе|XVI ст.]] пачалася вайна з [[Рэч Паспалітая|Рэччу Паспалітай]], падчас якой Бранск выступаў як апорны пункт маскоўскіх сіл. У разгар вайны крымскі хан [[Мехмед I Гірай]] запатрабаваў ад [[Васіль III|Васіля III]] вярнуць горад Рэчы Паспалітай, аднак Васіль не выканаў патрабаванняў. Шмат гадоў Бранск быў яблыкам разладу паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй. Назва горада прысутнічала амаль у кожнай мірнага дагавора.
 
У [[1607]] годзе на Бранск двойчы нападаў [[Дзмітрый Самазванец II]]. У першы раз горад быў спалены, каб не дастацца «злодзею», да канца ж года адбудаваны практычна нанова.
 
[[Выява:BRMonument.JPG|thumb|злева|Цэнтральны манумент на Пакроўскай гары]]
 
Нягледзячы на сталую ваенную пагрозу, Бранск рос, насельніцтва павялічвалася. У [[1616]] годзе ў горадзе жыло 497 чалавек, а ў [[1622]] годзе ваявода князь Далгарукаў адпісваў, што ў горадзе ўжо 1069 здольных насіць зброю.
 
З [[17 стагоддзе|XVII ст.]] Бранск апынуўся на ростанях найважнейшых гандлёвых шляхоў, якія звязалі [[Украіна|Украіну]] з [[Масква|Масквой]], і з гэтага часу пачалося імклівае развіццё гандлю. Пры [[Пётр I|Пятры I]] горад быў наноў умацаваны. На Дзясне заклалі карабельную верф, на якой будаваліся караблі [[Бранская флатылія|Бранскай флатыліі]] для паходу супраць [[Турцыя|Турцыі]]. У [[1783]] годзе ў Бранску заснаваны арсенал для вырабу аблогавай і палявой артылерыі.
 
У [[1709]] годзе Бранск увайшоў у склад [[Кіеўская губерня|Кіеўскай губерні]], а ў [[1778]] годзе атрымаў гарадскі герб «у чырвоным полі залатая марціра з дзвюма пірамідамі бомбаў» і стаў цэнтрам павету [[Арлоўская губерня|Арлоўскай губерні]]. У [[19 стагоддзе|XIX ст.]] Бранск — цэнтр прамысловага раёна: у 70-х гадах узнікла акцыянернае таварыства Бранскага рэйкапракатнага, жалезарабочага і механічнага заводаў (у наш час ЗАТ "Вытворчы комплекс «[[Бранскі машынабудаўнічы завод]]»).
 
Паводле [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной Граматы]] ўраду [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], абвешчанай у сакавіку [[1918]] года, Бранск абвяшчаўся тэрыторыяй БНР. Але ў склад [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]], нягледзячы на паведамленні асобных даследчыкаў<ref>[http://knihi.com/hierb/bran2.html Бранск-Северскі] // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}</ref>, Бранск ніколі не ўваходзіў<ref>[http://www.palacegomel.by/engine/print.php?newsid=166 90 лет со дня образования Гомельской губернии]</ref><ref>[http://archives.gov.by/index.php?id=989746 Административно-территориальное деление Беларуси]</ref>.
 
У [[1920]]—[[1929]] гадах быў цэнтрам [[Бранская губерня|Бранскай губерні]]. У [[1923]] годзе географ [[Аркадзь Смоліч]] у сваё кнізе «Геаграфія Беларусі» ахарактарызаваў Бранск як беларускае горада.<ref>[[Алег Трусаў]]. [http://www.svaboda.org/content/transcript/763458.html Беларуская Атлантыда: Без бар'ераў. Северскія землі] // [[Радыё Свабода]], [[19 кастрычніка]] [[2007]]</ref>
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], з [[6 кастрычніка]] [[1941]] года, Бранск быў акупаваны нямецкімі войскамі. [[17 верасня]] [[1943]] года [[Бранская аперацыя|вызвалены]] савецкімі войскамі, з тых часоў гэта дата адзначаецца як дзень горада. У [[Бранскія лясы|лясах Браншчыны]] быў цэнтр партызанскага руху, дзейнічалі партызанскія атрады колькасцю каля 60 тысяч чалавек.
 
[[5 ліпеня]] [[1944]] года была ўтворана Бранская вобласць, і Бранск зрабіўся яе адміністрацыйным цэнтрам. У [[1956]] годзе ў склад Бранска ў якасці раёну ўключаны горад-спадарожнік [[Бежыца]].
 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
Бранск падзелены на чатыры гарадскія раёны: [[Бежыцкі раён|Бежыцкі]], [[Валадарскі раён|Валадарскі]] (уключае мястэчкі [[Вялікае Поўпіна]] і [[Снежацкая]]), [[Савецкі раён, Бранск|Савецкі]], [[Фокінскі раён|Фокінскі]] (уключае мястэчка [[Белыя Берагі]]).
 
== Насельніцтва ==
Насельніцтва Бранска складае 413,9 тысяч чалавек ([[2008]]).
 
{| class="wikitable"
|-
! Год
! [[1897]]
! [[1913]]
! [[1939]]
! [[1959]]
! [[1970]]
! [[1992]]
! [[2002]]
! [[2008]]
|-
! Насельніцтва, тыс. чал.
| align="center" | 23,5<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/2552/БРЯНСК Брянск] // {{Крыніцы/Савецкая гістарычная энцыклапедыя}}</ref>
| align="center" | 30,7
| align="center" | 87,5
| align="center" | 207,0
| align="center" | 318,0<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/71439/Брянск Брянск] // {{Крыніцы/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)}}</ref>
| align="center" | 460,5<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc3p/79178 Брянск] // {{Крыніцы/Вялікі энцыклапедычны слоўнік}}</ref>
| align="center" | 431,5
| align="center" | 413,9
|-
|}
 
== Эканоміка ==
 
=== Прамысловасць ===
Бранск — буйны прамысловы цэнтр. Асноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металаапрацоўка. Таксама развіты хімічная, электратэхнічная і электронная, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. Больш за 1200&nbsp;прадпрыемстваў выпускаюць:
* цеплавозы, цеплавозныя і карабельныя дызелі, грузавыя вагоны;
* аўтагрэйдары, асфальтамяшальнікі і іншую дарожную тэхніку;
* сельскагаспадарчую тэхніку;
* будаўнічыя матэрыялы;
* швацкія вырабы;
* і іншую прамысловую прадукцыю.
 
За [[2008]] год па прадпрыемствах апрацоўчых вытворчасцей аб'ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасці, выкананых прац і паслуг уласнымі сіламі склаў 38,4 млрд рублёў.
 
==== Буйныя прадпрыемствы ====
* «[[Бранскі машынабудаўнічы завод]]»;
* «[[Бежыцкі сталеліцейны завод]]»;
* «[[Бранскі аўтамабільны завод]]»;
* «[[Бранскі завод колавых цягачоў]]»;
* «[[Ірмаш]]» (дарожна-будаўнічая, землекапальная тэхніка);
* «[[Брансксельмаш]]»;
* «[[Тэрматрон-Завод]]» (абсталяванне для чыгунак, пад'ёмна-транспартнае абсталяванне);
* «[[Бранскі арсенал]]» (дарожна-будаўнічае абсталяванне);
* «[[Бранскі эксперыментальны завод па рамонце дызельных машынаў]]»;
* «[[Бранскі хімічны завод імя А. І. Паддубнага]]»;
* «[[Група-Крэмній]]» (інтэгральныя схемы, паўправадніковыя прыборы);
* «[[Бранскі электрамеханічны завод]]»;
* «[[Бранскпрамбетон]]»;
* «[[Бранская папяровая фабрыка]]»;
* «[[Бранскі кардон]]»;
* «[[Бранскі камвольны камбінат]]»;
* «[[Бранскспіртпрам]]»;
* «[[Бранканфі]]» (кандытарскія вырабы);
* «[[Мелькрук]]» (мука, крупы, макаронныя вырабы, піва, солад);
* «[[Бранскі малочны камбінат]]»;
* «[[Бранскі мясакамбінат]]».
<!-- Гл. Спіс заводаў і прамысловых прадпрыемстваў Бранска -->
 
=== Транспарт ===
Бранск — буйны чыгуначны вузел: праз горад праходзяць лініі на Маскву, [[Кіеў]], [[Гомель]], [[Смаленск]], [[горад Арол|Арол]] і [[Вязьма|Вязму]], па якіх ажыццяўляюцца пасажырскія і грузавыя перавозкі.
 
Развязка стратэгічных і міжнародных аўтатрас: {{таблічка-ru|М|3}} (Масква — [[Кіеў]]), {{таблічка-ru|М|13}} (Бранск — [[Кобрын]]), {{таблічка-ru|А|141}} (Арол — [[Рослаў]]).
 
Праз Бранск пралягае «[[Сяброўства, нафтаправод|нафтаправод Сяброўства]]», газаправоды [[Дашава]] — Масква, [[Шабелінка]] — Масква (з адгалінаваннем на Гомель).
 
У горадзе размешчаны міжнародны [[Бранск, аэрапорт|аэрапорт «Бранск»]], чыгуначны вакзал «[[Бранск-Арлоўскі|Бранск I]]», аўтобусны вакзал і аўтобусная станцыя.
 
Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца [[маршрутнае таксі|маршрутнымі таксі]] (больш за 1400 машынаў на 53 маршрутах) [[тралейбус]]амі (гл. [[Бранскі тралейбус]]), [[аўтобус]]амі (33 маршруты), а таксама прыгараднымі [[электрацягнік]]амі і [[аўтаматрыса]]мі.
 
== Адукацыя ==
[[Выява:Старый корпус БГТУ Брянск.JPG|thumb|240px|Стары корпус Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта]]
 
Муніцыпальная сістэма адукацыі ўключае 188 адукацыйных устаноў:
* 76 агульнаадукацыйных школ (з іх 2 ліцэі, 9 гімназіяў);
* 98 дашкольных адукацыйных устаноў (14 600 выхаванцаў);
* 10 цэнтраў і дамоў творчасці;
* 2 навучальна-вытворчыя камбінаты ў Бежыцкім і Савецкім раёнах горада;
* муніцыпальная адукацыйная ўстанова для дзяцей, якія маюць патрэбу ў псіхолага-педагагічнай дапамозе: «Бранскі гарадскі цэнтр псіхолага-медыцынска-сацыяльнага суправаджэння»;
* муніцыпальная адукацыйная ўстанова «Бранскі гарадскі інфармацыйна-метадычны цэнтр у сістэме дадатковай педагагічнай адукацыі (падвышэння кваліфікацыі)».
 
Прафесійную вышэйшую адукацыю ажыццяўляюць 5 ВНУ:
 
* [[Бранскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт]];
* [[Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага]];
* [[Бранская дзяржаўная інжынерна-тэхналагічная акадэмія]];
* [[Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія]]
* [[Бранскі адкрыты інстытут кіравання і бізнесу]]
 
Акрамя таго, у Бранску адкрыты філіялы 18 ВНУ:
* [[Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт]];
* [[Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт]];
* [[Расійскі дзяржаўны адкрыты тэхнічны ўніверсітэт шляхоў зносін]];
* [[Расійскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт]];
* [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта]];
* [[Маскоўскі ўніверсітэт Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі]];
* [[Расійскі ўніверсітэт кааперацыі]];
* [[Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут]];
* [[Усерасійскі завочны фінансава-эканамічны інстытут]];
* [[Маскоўскі інстытут рэкламы, турызму і шоу-бізнесу]];
* [[Маскоўскі новы юрыдычны інстытут]];
* [[Міжнародны славянскі інстытут]];
* [[Сучасная гуманітарная акадэмія]];
* [[Маскоўская фінансава-юрыдычная акадэмія]];
* [[Міжнародная акадэмія бізнесу і кіравання]];
* [[Акадэмія права і кіравання Федэральнай службы выканання пакаранняў]];
* [[Арлоўская рэгіянальная акадэмія дзяржаўнай службы]].
 
У горадзе працуе 168 бібліятэк рознай ведамаснай прыналежнасці. Найбуйнейшая — [[Бранская абласная навуковая ўніверсальная бібліятэка імя Ф. І. Цютчава]].
 
== Культура ==
 
=== Тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы ===
[[Выява:Bryansk Theater.JPG|thumb|240px|Бранскі драматычны тэатр]]
 
* Бранскі абласны дзяржаўны тэатр драмы ім. [[Аляксей Талстой|А. К. Талстога]],
* Бранскі абласны тэатр юнага гледача,
* Бранскі абласны тэатр лялек,
* Дзіцячы музычны тэатр «Арфей».
* Філармонія (канцэртная зала «Сяброўства»).
* Канцэртная зала Палаца культуры «БМЗ».
* 4 кінатэатры, з іх 3 муніцыпальныя.
 
* Цырк на 1945 месцаў.
* Планетар.
 
=== Музеі ===
* [[Бранскі Дзяржаўны аб'яднаны краязнаўчы музей]]:
** Бранскі краязнаўчы музей,
** Музей гісторыі партызанскага руху на Браншчыне (Мемарыяльны комплекс «Партызанская паляна»),
** Бранскі літаратурны музей.
* Бранскі абласны мастацкі музей,
** Музей братоў [[браты Ткачовы|Ткачовых]].
* [[Бранскі лес, музей|Музей «Бранскі лес»]] — першы ў Расіі прафесійны музей лесу. Згарэў амаль дашчэнту ў ноч на [[8 сакавіка]] [[2009]] года.
* Парк-музей імя А. К. Талстога — дэкаратыўна-паркавы ансамбль драўлянай скульптуры.
* Мемарыяльны музей [[Дзмітрый Мікалаевіч Мядзведзеў|Д. М. Мядзведзева]].
 
== Славутасці ==
* [[Свята-Пакроўскі сабор, Бранск|Свята-Пакроўскі сабор]]
* [[Горна-Мікольская царква, Бранск|Горна-Мікольская царква]]
* [[Дом купца Аўраамава, Бранск|Дом купца Аўраамава]]
* [[Свенскі манастыр, Бранск|Свенскі манастыр]]
* [[Спаса-Грабаўская царква]]
* [[Курган Бессмяротнасці, Бранск|Курган Бессмяротнасці]]
 
== Гарады-пабрацімы ==
* {{Сцяг Расіі|20px}} [[горад Арол|Арол]], [[Расія]]
* {{Сцяг Расіі|20px}} [[Северадзвінск]], [[Расія]]
* {{Сцяг Беларусі|20px}} [[Гомель]], [[Беларусь]]
* {{Сцяг Беларусі|20px}} [[Магілёў]], [[Беларусь]]
* {{Сцяг Украіны|20px}} [[Чарнігаў]], [[Украіна]]
* {{Сцяг Польшчы|20px}} [[Канін]], [[Польшча]]
* {{Сцяг Балгарыі|20px}} [[Карлава]], [[Балгарыя]]
* {{Сцяг Балгарыі|20px}} [[Дупніца]], [[Балгарыя]]
* {{Сцяг Літвы|20px}} [[Новыя Акмяны]], [[Літва]]
* {{Сцяг Латвіі|20px}} [[Добеле]], [[Латвія]]
* {{Сцяг Венгрыі|20px}} [[Д'ёр]], [[Венгрыя]]
* {{Сцяг ЗША|20px}} [[горад Лоўэл|Лоўэл]], [[ЗША]]
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Аляксандр Перасвет]] — герой Кулікоўскай бітвы.
* [[Радзівон Аслябя]]
* [[Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч]], беларускі вучоны ў галіне нейрахірургіі
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|1}}
* Бранск-Северскі // {{Крыніцы/Геральдыка беларускіх гарадоў}}
* [[Андрэй Катлярчук]]. [http://arche.bymedia.net/2001-2/katla201.html Беларусы Бранскага края. Этнічная гісторыя і сучаснасць] // [[ARCHE]], 2-[[2001]] (Народны нумар)
* Brańsk // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/353 353]
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Bryansk}}
<!-- Калі вы прыйшлі, каб дадаць спасылку — падумайце, а ці так яна важная. Бо хутчэй за ўсё яна будзе выдалена. -->
* [http://radzima.org/be/pub/8_m/ м. Бранск (Бранск-Северскі)] на [[Radzima.org]]
* [http://www.bryanskobl.ru/ Сайт адміністрацыі Бранскай вобласці]{{ref-ru}}
* [http://admin.bryansk.ru/ Сайт Бранскай гарадской адміністрацыі]{{ref-ru}}
* [http://bryansk.gks.ru/ Тэрытарыяльны орган Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі па Бранскай вобласці]{{ref-ru}}
* [http://www.edu-bryansk.ru/ Бранскі адукацыйны партал]{{ref-ru}}
* [http://www.heraldicum.ru/russia/subjects/towns/bransk.htm Герб горада]{{ref-ru}}
* [http://map.bryandex.ru/ Інтэрактыўная карта Бранска]{{ref-ru}}
 
 
{{Пачатак артыкулу}}