Розніца паміж версіямі "Фанема"

2 байты дададзена ,  7 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Варыянт''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
: <small>Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'ўляеццаяўляецца варыянтам фанем <o> (но́гі) і <э> (рэ́кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.</small>
 
'''Варыяцыя''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
 
Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ужываюццаўжываюцца ўзаемазаменна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — '''моцны варыянт''', усе іншыя прадстаўнікі — '''слабыя варыянты'''.
 
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін '''адценне фанемы'''. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць '''камбінаторныя варыянты''' (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і '''пазіцыйныя варыянты''' (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.