Гісторыя ЗША: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 63:
Да 1660-х гг. раб мог атрымаць свабоду на пэўных умовах, часцей за ўсё за выдатную працу на гаспадара. Але ў 1660-я гг. гадоўля тытуню, цукровага трысця і г.д. на плантацыях прывяла да адмены ўсіх магчымасцяў выкупіць свабоду і рабства, ў тым ліку масавы завоз чорных нявольнікаў, набыло сістэмны характар.
 
== Нацыянальны рух ==
[[Выява:Declaration independence.jpg|thumb|250px|злева|Падпісанне [[Дэкларацыя незалежнасці ЗША|дэкларацыі незалежнасці]]]]
Агульная колькасць насельніцтва калоній перавысіла ў [[1760-я]] гады 150 тысяч чалавек<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Нарысы амерыканскай гісторыі |арыгінал = |спасылка = |адказны =Пер. Л.Калабан.|выданне = |месца = |выдавецтва = Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі|год = |том = |старонкі =60|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. У [[1763]] годзе брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амерыканскімі паселішчамі. Новае імперскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калоніях. Сутыкнуўшыся з апазіцыяй, у [[1770]] годзе Вялікабрытанія адмяніла мыты на ўсё акрамя [[гарбата|гарбаты]], якая была прадметам раскошы ў калоніях. На працягу трохгадовага перыяду спакою адносна невялікая колькасць радыкалаў прыкладалі намаганні, каб працягнуць спрэчку. Найбольш уплывовым лідарам сярод радыкалаў быў [[Семюэл Адамс]] з [[Масачусетс]]у, які строга прытрымліваўся адной мэты — незалежнасці<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Нарысы амерыканскай гісторыі |арыгінал = |спасылка = |адказны =Пер. Л.Калабан.|выданне = |месца = |выдавецтва =Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі |год = |том = |старонкі =66|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. У [[1773]] годзе ўплывовая кампанія «Іст-Індыя» атрымала ад Вялікабрытаніі права на манапольны экспарт гарбаты да калоній. Па ўсім Атлантычным узбярэжжы агентаў кампаніі «Іст-Індыя» вымагалі пайсці ў адстаўку, а новыя пастаўкі альбо вярталі ў Вялікабрытанію, альбо складавалі ў портах. Уночы [[16 снежня]] [[1773]] году група мужчын на чале з Семюэлам Адамсам, пераапранутая ў індзейцаў-магаўкаў, узышлі на борты трох брытанскіх суднаў, што стаялі на якары, і выкінулі ўвесь груз гарбаты ў Бостанскую бухту. Афіцыйныя колы Вялікабрытаніі амаль што аднадушна асудзілі гэту падзею, што атрымала назву «[[Бостанскае чаяпіцце]]», як акт вандалізму і патрабавалі заканадаўчых мераў, якія б паставілі каланістаў на месца.
 
[[5 верасня]] [[1774]] года ў [[Філадэльфія|Філадэльфіі]] пачаў сваю працу [[Першы Кантынентальны кангрэс]], на якім была прынятая дэкларацыя пра правы амерыканскіх калоній на «жыццё, волю і ўласнасць» і прынята рашэнне пра аб'яву гандлёвага байкоту Вялікабрытаніі. У [[1776]] калоніі прынялі Дэкларацыю незалежнасці. Да [[1783]] года мяцежныя калоніі заваявалі незалежнасць сілай зброі і ўтварылі вольную канфедэрацыю пад назвай Злучаныя Штаты Амерыкі. У [[1789]] годзе суверэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхвалена канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.
 
== Узбуйненне ==
[[Выява:USA Territorial Growth small.gif|thumb|300px|Гістарычная храналогія ЗША]]
Паводле першага перапісу [[1790]] года щ краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За перыяд з [[1790]] па [[1815]] гады колькасць насельніцтва падвоілася, а да [[1860]] года дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] адбывалася міграцыя амерыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты [[Агая]], [[Індыяна]], [[Ілінойс]], [[Мічыган]] і [[Вісконсін]], узрасло з 51 тысяч у [[1800]] годзе да 6,9 млн у [[1860]] годзе. За той жа перыяд колькасць насельніцтва [[Новая Англія|Новай Англіі]] ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У [[1790]] годзе ў складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, як [[немцы]], [[валійцы]], [[французы]], [[швейцарцы]], [[нідэрландцы]]. Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязменным аж да наплыву нямецкіх і [[ірландцы|ірландскіх]] імігрантаў у [[1840-я|1840]]—[[1850-я|1850-х]] гады. У [[1790]] годзе афрыканцы, якія былі дастаўлены сюды ў якасці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводства ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасць у большасці штатах увоз рабоў быў забаронены, і ў [[1808]] годзе Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэту забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасці паўночных штатаў здабылі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы.
 
Імкненне амерыканцаў пашырыць тэрыторыі на захад прывяло да шэрагу доўгіх войнаў з [[індзейцы|індзейцамі]] і іспанцамі. Купля тэрыторыі [[Луізыяна|Луізыяны]] ў французаў у [[1803]] годзе амаль удвая павялічыла памер краіны — гэтая тэрыторыя значна пераўзыходзіла сучасны аднайменны штат, распасціраючыся да Канады<ref>[http://www.nps.gov/archive/jeff/lewisclark2/circa1804/heritage/louisianapurchase/louisianapurchase.htm Louisiana Purchase]. National Park Services.</ref>. Серыя амерыканскіх ваенных уварванняў у [[Фларыда|Фларыду]] прывяла да таго, што [[Іспанія]] павінна была саступіць частку ўзбярэжжа [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліву]] ў [[1819]] годзе. У гэтыя часы шырока было пашырана будаўніцтва [[Чыгунка|чыгункі]].
 
З [[1820]] па [[1850]] гады Джэксанава дэмакратыя пачала падвяргацца шэрагу рэформ, якія ўключалі пашырэнне выбарчага права для мужчын. Гэта прывяло да ўзнікнення дзвюхпартыйнай сістэмы з [[1828]] па [[1854]] гады. У [[1845]] годзе ЗША анексавала [[Тэхас|Рэспубліку Тэхас]]. [[Арэгонскі дагавор]] [[1846]] года з Вялікабрытаніяй прывяла да ўсталявання кантролю ЗША сучасным амерыканскім паўночным захадам. Перамога ў амерыкана-мексіканскай вайне прывяла да саступкі Мексікай [[Каліфорнія|Каліфорніі]] і вялікай часткі сучаснага паўднёвага захаду ЗША. [[Каліфарнійская залатая ліхаманка]] [[1848]]—[[1849]] гадоў стымулявала міграцыю ў заходні рэгіён краіны і стварэнне дадатковых заходніх штатаў. Пасля [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] ў ЗША, новыя транскантынентальная чыгунка паскорыла перасяленне на захад, і, тым самым, павелічэннем канфліктаў з карэннымі народамі Амерыкі.
 
У сярэдзіне [[19 стагоддзе|ХІХ]] стагоддзя ў выніку працяглых спробаў [[Расійская імперыя|Расія]] прадае ЗША Аляску, якая напачатку [[20 стагоддзе|ХХ]] стагоддзя атрымала статус дадатковага штата краіны. Пазней далучаныя Гаваі і Пуэрта-Рыка, пры гэтым апошняя тэрыторыя дагэтуль не мае статусу штату (аднак у рэгіёне дзейнічаюць рухі, мэтай якіх з'яўляецца здабыццё статусу штату для тэрыторыі).
{{зноскі}}