Гісторыя ЗША: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
== Нацыянальны рух ==
[[Выява:Declaration independence.jpg|thumb|250px|злева|Падпісанне [[Дэкларацыя незалежнасці ЗША|дэкларацыі незалежнасці]]]]
Агульная колькасць насельніцтва калоній перавысіла ў [[1760-я]] гады 150 тысяч чалавек<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Нарысы амерыканскай гісторыі |арыгінал = |спасылка = |адказны =Пер. Л.Калабан.|выданне = |месца = |выдавецтва = Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі|год = |том = |старонкі =60|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. У [[1763]] годзе брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амерыканскімі паселішчамі. Новае імперскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калоніях. Сутыкнуўшыся з апазіцыяй, у [[1770]] годзе Вялікабрытанія адмяніла мыты на ўсё акрамя [[гарбата|гарбаты]], якая была прадметам раскошы ў калоніях. На працягу трохгадовага перыяду спакою адносна невялікая колькасць радыкалаў прыкладалі намаганні, каб працягнуць спрэчку. Найбольш уплывовым лідарам сярод радыкалаў быў [[Семюэл Адамс]] з [[Масачусетс]]уа, які строга прытрымліваўся адной мэты — незалежнасці<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Нарысы амерыканскай гісторыі |арыгінал = |спасылка = |адказны =Пер. Л.Калабан.|выданне = |месца = |выдавецтва =Інфарм. агенцтва Злуч. Штатаў Амерыкі |год = |том = |старонкі =66|серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. У [[1773]] годзе ўплывовая кампанія «Іст-Індыя» атрымала ад Вялікабрытаніі права на манапольны экспарт гарбаты да калоній. Па ўсім Атлантычным узбярэжжы агентаў кампаніі «Іст-Індыя» вымагалі пайсці ў адстаўку, а новыя пастаўкі альбо вярталі ў Вялікабрытанію, альбо складавалі ў портах. Уночы [[16 снежня]] [[1773]] году група мужчын на чале з Семюэлам Адамсам, пераапранутая ў індзейцаў-магаўкаў, узышлі на борты трох брытанскіх суднаў, што стаялі на якары, і выкінулі ўвесь груз гарбаты ў Бостанскую бухту. Афіцыйныя колы Вялікабрытаніі амаль што аднадушна асудзілі гэту падзею, што атрымала назву «[[Бостанскае чаяпіцце]]», як акт вандалізму і патрабавалі заканадаўчых мераў, якія б паставілі каланістаў на месца.
 
[[5 верасня]] [[1774]] года ў [[Філадэльфія|Філадэльфіі]] пачаў сваю працу [[Першы Кантынентальны кангрэс]], на якім была прынятая дэкларацыя пра правы амерыканскіх калоній на «жыццё, волю і ўласнасць» і прынята рашэнне пра аб'яву гандлёвага байкоту Вялікабрытаніі. У [[1776]] калоніі прынялі Дэкларацыю незалежнасці. Да [[1783]] года мяцежныя калоніі заваявалі незалежнасць сілай зброі і ўтварылі вольную канфедэрацыю пад назвай Злучаныя Штаты Амерыкі. У [[1789]] годзе суверэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхвалена канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.