Розніца паміж версіямі "Іван Фядотавіч Ермакоў"

clean up, replaced: а у → а ў, Шклоўс → Шклоус, р-н → раён using AWB
(clean up, replaced: а у → а ў, Шклоўс → Шклоус, р-н → раён using AWB)
'''Іван Фядотавіч Ермакоў''' (24.2.1892, [[вёска Пруднікі]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губерня]], цяпер [[{{МН|Гарадоцкі раён]]|у Гарадоцкім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]] — ?) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, [[педагог]], рэктар БДУ (1931-33).
 
== Біяграфія ==
З сялянскай сям'і. У 1911 скончыў [[Полацкая настаўніцкая семінарыя|Полацкую настаўніцкую семінарыю]]. Выкладаў у Пушчанскім народным вучылішчы (Гарадоцкі павет). Удзельнік 1-й сусветнай (як радавы) і грамадзянскай (камісар стралковага палка) войнаў. У 1918 уступіў у ВКП(б). З пачатку 1920-х г. у розных партыйных і савецкіх установах. У 1925 жыў у [[Віцебск]]у. З 1926 загадчык Мазырскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў [[беларусізацыя|беларусізацыю]]. З 1928 па прапанове наркама асветы А. Баліцкага прызначаны загадчыкам Мінскага акруговага аддзела народнай асветы. З восені 1930 па прапанове новага наркама асветы А. Платуна — рэктарам Гомельскага аграпедагагічнага інстытута. Са снежня 1931 выконваў абавязкі рэктара (потым рэктар) БДУ. З лютага 1935 года сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрвеня 1937 намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Арыштаваны 11.8.1938 за «ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі і незаконнае захоўванне зброі» (потым высветлілася, што на нашэнне пісталета «браўнінг» Ермакоў як сакратар райкама меў права). 15.11.1939 года пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале БВА, яна была вернута на даследаванне ў НКВД, а 30.12.1939 Е. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Удзельнік 2-й сусветнай вайны (як і падчас грамадзянскай, быў камісарам). Пасля дэмабілізацыі рэктар Аршанскага настаўніцкага інстытута. У красавіку 1953 года, амаль цалкам страціўшы зрок, выйшаў на пенсію. Асабовая справа Е. № 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
== Літаратура ==
* Актыўныя змагары за новы лад жыцця// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шклоўс. р-на. — Мн., 1998. — С.91.
 
{{DEFAULTSORT:Ермакоў}}
{{Рэктары БДУ}}
[[Каэтогрыя:Асобы]]
{{DEFAULTSORT:Ермакоў}}
171 421

праўка