Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

няма тлумачэння праўкі
|канфлікт = Змаганне за Вільню (1918—1919)
|частка = [[Польска-савецкая вайна]]
|выява = Red_Army_in_Vilno._6_January_1919.jpg
|памер =
|загаловак = Чырвоная армія ў Вільні, 6 студзеня 1919
|дата = [[31 снежня]] [[1918]] – [[5 студзеня]] [[1919]]
|месца = [[Вільня]]
 
== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
[[file:Luckewicz fota090128.jpg|thumb|200px|[[Антон Луцкевіч]] − прем'ер-міністр [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]]]
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>Białoruska Republika… с. 351</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад]] і [[Рада Народных Міністраў БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>Białoruska Republika… с. 348–358</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>Białoruskie formacje… с. 94</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.
 
1 826

правак