Заслаўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
| Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''Заслаўскае вадасховішча''', '''Мінскае мора''', '''Ганале́с''' — вадасховішча ў [[Мінскі раён|Мінскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча 25,6 км². Найбольшая глыбіня 8,6 м. Даўжыня 9 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбор 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі. На [[рака Свіслач, прыток Бярэзіны|р. Свіслач]], за 10 км на паўночны захад ад [[Мінск]]а. Створана ў [[1956]], рэканструявана і добраўпарадкавана ў [[1977]]. Чаша вадасховішча да затаплення была забалочанай поймахпоймай рэк Свіслач, [[Рака Вяча|Вяча]], [[Рака Ратамка|Ратамка]], [[Рака Чарняўка, басейн Свіслачы|Чарняўка]]. Асноўнае прызначэнне — сезоннае рэгуляванне сцёку, абвадненне Свіслачы, забеспячэнне вадой Мінска і стварэнне зон адпачынку. Уваходзіць у [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскую водную сістэму]]. Вадасховішча ўваходзіць у [[зона адпачынку Мінскае мора|зону адпачынку Мінскае мора]], на берагах размешчаны [[Міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку Юнацтва|міжнародны маладзёжны цэнтр адпачынку "Юнацтва"]], [[база адпачынку|базы адпачынку]] і [[прафілакторый|прафілакторыі]], базы для аматараў-рыбаловаў, [[спартбаза|спартбазы]], піянерлагеры і інш. Папулярнае месца адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
 
Са стварэннем Вілейска-Мінскай воднай сістэмы праточнасць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсць асобныя ўчасткі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскім заліве, каля прафілакторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя гады ў жніўні максімальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. снежня (у асобныя гады ў канцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу 125—130 дзён.
 
Берагі спадзістыя, зна поўдні і захадзе парослыя [[лес]]ам (з пасадкамі [[таполя|таполі]], [[вярба|вярбы]], [[акацыя|акацыі]]). Месцамі створаны штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсць 3 глыбокаўрэзаныя залівы (самы буйны Ратамскі), 11 астравоў агульнай плошчай ~0,29 км². Найбольшы з іх — [[востраў Кахання]]. Дно да глыбіні 2 м і вакол астравоў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана [[іл]]ам, уздоўж былых рэчышчаў Свіслачы і Вячы — [[торф]]ам. Месцамі ад вадасховішча [[дамба]]мі адсечаны мелкаводдзі, дзе створаны [[польдэр]]ы. Гадавыя ваганні ўзроўню вады перавышаюць 1 м. Уздоўж берагоў зарастае, расліннасць ([[чарот азёрны]], [[трыснёг звычайны]] і [[аер звычайны]], трапляецца [[урэчнік|ўрэчнік]], [[драсён земнаводны]]) найбольш пашыраны ў залівах і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
 
== Спасылкі ==