Вольга Міхайлаўна Клебановіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Цёзкі|Клебановіч}} '''Вольга Міхайлаўна Клебановіч''' (нар. {{ДН|25|2|1945}}, г.Ягертаў, Югаславі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:11, 26 ліпеня 2014

Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г.Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).

Біяграфія

Закончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. Найбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В.Быкава), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Вара («Разгром» А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В.Распуціна ) і інш. Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986).