Марэна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Адрозніваюць марэны сучасных рухомых ледавікоў і адкладзеныя. Рухомыя марэны падзяляюцца на паверхневыя і ўнутраныя (уласцівыя далінным або міжгорным ледавіковым патокам) і донныя (трапляюцца ва ўсіх тыпах ледавікоў). Паверхневыя марэны ўтвараюцца з абломкавага матэрыялу, знесенага са скалістых схілаў даліны або адкладзенага пры адтаванні з тоўшчы лёду.
 
Па размяшчэнні на паверхні ледавіка вылучаюць бакавую і сярэдзінную марэны. Бакавая марэна ўтварае валы ўздоўж двух бакоў ледавіковага "языка". Пры зліцці ледавікоў бакавыя марэны аб'ядноўваюцца ў адзін вал па сярэдзіне ледавіка — сярэдзінныя марэны (можа быць некалькі). Унутраная марэна ўключана ў тоўшчу лёду. Донная марэна ўяўляе сабой адарваны ад ложа абломкавы матэрыял, заключаны ў прыдонных слаях лёду. Адкладзеная марэна — найбольш харакгэрны тып ледавіковых адкладаў, утвараецца з усіх тыпаў рухомых марэн у час руху, прыпынку і канчатковага раставання ледавіка. Падзяляецца на асноўную, абляцыйную і канцавую. Найбольш пашырана на тэрыторыях, якія перакрываліся ў [[антрапагенавычацвярцічны перыяд]] мацерыковымі ільдамі. Асноўная марэна — масіўная, радзей лускаватая ці плітчастая, мае абломкавы матэрыял, складае ў асноўным раўніны і нізіны, дзе залягае ў выглядзе пластоў. Утвараецца пераважна з доннай марэны. Часта перакрыта тонкім слоем абляцыйнай марэны, або марэны адтавання, якая ўзнікае ў стадыі дэградацыі ледавіка з унутранай і верхніх слаёў доннай марэны. Гэты тып марэны пашыраны ў паласе развіцця форм рэльефу пасіўнага (мёртвага) лёду ([[камы|камаў]], [[озы|озаў]] і іх масіваў). Канцавыя марэны складаюцца з абломкавага матэрыялу, які намнажаўся ў франтальнай частцы ледавіка, дзе часта перамяшаны прынесены і мясцовы матэрыял. Назіраюцца дыслацыраваныя слаі парод, ёсць глыбы адорвеняў плейстацэнавых і даплейстацэнавых парод. Сярод іх часта ўтвараюцца напорныя марэны. Канцавыя марэны складаюць узвышшы і канцова-марэнныя грады.
 
На тэрыторыі Беларусі пашыраны [[плейстацэн]]авыя марэны. Яны адсутнічаюць у далінах рэк урэзаных у даплейстацэнавыя пароды і на невялікіх размытых участках на поўдні краіны. Сярэдняя магутнасць марэны аднаго зледзянення 5-30 м, максімальная да 100 м. Марэны займаюць 50% аб'ёму плейстацэнавай тоўшчы, перамяжаюцца з іншымі генетычнымі тыпамі адкладаў.