Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
не тая вёска
Радок 1:
'''Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі''' ({{ДН|||1866}}, [[вёска Зулова]] СвянцянскагаНовааляксандраўскага павета, [[Ковенская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|25|3|1937}}) — беларускі [[паэт]] і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку [[краёўцы|«краёўцаў»]].
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы Зулова СвянцянскагаНовааляксандраўскага павета Ковенскай губерні Расійскай імперыі. Двор у вёсцы Зулова належаў двараніну [[Юзаф Вінцэнт Пілсудскі|Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму]] (1833—1902), які быў бацькам [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] (1867—1935).
 
Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў [[Дудка беларуская|«Дудку беларускую»]] Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. У 1901 зняволены ў Пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім адраджэнскім руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне [[Наша ніва (1906)|«Нашай нівы»]]. У 1920-я на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. «Гутаркі і песенькі» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]] (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п'есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулова з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям'і» (1900, на смерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка Уладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.