Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены
Радок 3:
Нарадзіўся ў вёсцы Зулова Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Двор у вёсцы Зулова належаў двараніну [[Юзаф Вінцэнт Пілсудскі|Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму]] (1833—1902), які быў бацькам [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] (1867—1935).
 
Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў [[Дудка беларуская|«Дудку беларускую»]] Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. У 1901 зняволены ў Пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім адраджэнскімнацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне [[Наша ніва (1906)|«Нашай нівы»]]. У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. «Гутаркі і песенькі» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]] (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п'есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулова з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям'і» (1900,) на смерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка Уладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.
 
Творы Зыгмунта Нагродскага зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.