Заалогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне з БЭ
→‎На Беларусі: дапаўненне з БЭ
Радок 18:
 
== На Беларусі ==
На [[Беларусь|Беларусі]] даследаванні па заалогіі пачаліся ў [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]]. Заалагічныя апісанні асобных яе тэрыторый ёсць у працах [[Польшча|польскага]] даследчыка Г. Ржанчынскага (1-я пал. 18 ст.), [[Расія|рускіх]] вучоных І. І. Ляпёхіна (канец 18 ст.), В. М. Севергіна (1-я пал. [[19 стагоддзе|19 ст.]]).
 
у [[1924]]—[[1930]] гадах праводзіліся экспедыцыі па вывучэнні наземнай фауны (А. У. Фядзюшын і інш.).
 
Сучасны этап развіцця заалогіі звязаны з працамі І. Ц. Арзамасава, Г. А. Галкоўскай, [[Георгій Георгіевіч Вінбер|Г. Г. Вінберга]], М. С. Долбіка, [[Прохар Іванавіч Жукаў|П. І. Жукава]], С. В. Кахненкі, І. К. Лапаціна, В. І. Мержаеўскай, [[Міхаіл Міхайлавіч Пікулік|М. М. Пікуліка]], [[Леанід Міхайлавіч Сушчэня|Л. М. Сушчэні]], І. М. Сяржаніна, Э. І. Хацько, Н. М. Хмялёвай і іншых.
 
Даследаванні вядуцца ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі, на кафедрах прыродазнаўчых факультэтаў ВНУ, у запаведніках, навукова-даследчых установах сельскагаспадарчага і ветэрынарнага профілю і інш.
 
Даследуюцца функцыянальныя сувязі ў зоацэнозах, заканамернасці матэрыяльна-энергетычных пераўтварэнняў на розных трафічных узроўнях, экалогія і інтрадукцыя каштоўных відаў рыб.
 
Развіваюцца новыя кірункі заалогіі: эксперыментальная экалогія водных беспазваночных жывёл, ландшафтная фауністыка і экалогія жывёл, глебавая экалогія; вывучэнне механізмаў і заканамернасцей фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах інтэнсіфікацыі антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы; распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнага маніторынгу, вядзення [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвонай кнігі]], развіцця сеткі асабліва ахоўных тэрыторый; ацэнка ўплыву [[Чарнобыльская катастрофа|аварыі на ЧАЭС]] ([[1986]]) на стан фауны.
 
Адна з найбольш актуальных праблем — распрацоўка навуковых асноў аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету [[Планета Зямля|Зямлі]].
 
== Гл. таксама ==