Панамскі канал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Першапачатковая задума будаўніцтва канала, які злучыць два акіяны, адносіцца да XVI ст., але кароль Іспаніі [[Філіп II, кароль Іспаніі|Філіп II]] забараніў разгляд падобных праектаў, бо «што Бог злучыў, чалавек раз'яднаць не можа». У [[1790-я]] праект канала быў распрацаваны [[Алесандра Маласпіна]].
 
Тым не менш, першая спроба будаўніцтва суднаходнага шляху на [[Панамскі перашыек|Панамскім перашыйку]] датуецца толькі [[1879]]. [[Фердынанд Лесепс|Фердынандам Лесепсам]], пад кіраўніцтвам якога быў прарыты [[Суэцкі канал]], у [[Францыя|Францыі]] была створаная «Усеагульная кампанія міжакіянскага канала», акцыі якой набылі больш 800 тыс. чалавек. Да [[1888]] г. на будаўніцтва канала было выдаткавана 300 млн долараў ЗША (амаль у 2 разы больш, чым меркавалася), а выкананая была толькі траціна прац. Прычынай быў няправільны праект ([[Фердынанд Лесепс]] настаяў на тым, каб канал быў прарыты на ўзроўні мора) і, галоўным чынам, немагчымасць зладзіць з хваробамі — [[малярыя]]й і [[жоўтая ліхаманка|жоўтай ліхаманкай]]. Ёсць звесткі, што загінулі не меньшменш 20 тыс. чалавек. Будоўля набыла благую славу, што некаторыя групы працоўных прывозілі з сабой з Францыі ўласныя дамавіны. Становішча спраў стала больш немагчыма хаваць, ужо таму, што [[Фердынанд Лесепс|Лесепс]] меў вострую патрэбу ў новых капіталах. Кампанія збанкрутавалася, што пацягнула за сабой разарэнне тысяч дробных уладальнікаў акцый. Наступнае расследаванне выявіла факты масавай карупцыі, подкупу кампаніяй службовых асоб, рэдактараў газет. Дадзеная авантура атрымала назву Панамскай, а слова «панама» стала сінонімам афёры, махлярства.
[[Выява:1888 canal panama.JPG|thumb|200px|Будаўніцтва канала ў 1888 годзе]]