Розніца паміж версіямі "Станіслаў Любіч-Маеўскі"

(clean up, replaced: скі універсітэ → скі ўніверсітэ, ньн → нн, былі падрыхтаваныя → былі падрыхтаваны using AWB)
'''Станіслаў Адамавіч ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ''' ({{ДН|27|4|1878}}, [[Полацкі павет]]  — снежань {{ДС|||1941}}, {{МС|Мінск||}})  — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, [[педагог]].
 
Скончыў Віцебскую гімназію (1895), [[Кракаўскі ўніверсітэт]] (1903). У [[1900]] ініцыіраваў стварэнне і ўзначаліў [[Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве]]. У 1903-41 выкладаў гісторыю і геаграфію ў навуковых установах [[Польшча|Польшчы]], дырэктар гімназій у Замбраве, [[Львоў|Львове]], [[Каліш]]ы, Янове Любельскім, [[Вілейка|Вілейцы]], Новым Месце, Ляжайску. Выдаў больш за 13 падручнікаў па гісторыі, геаграфіі, беларускай і польскай мове, але найбольшую вядомасць набыў яго беларускі буквар «Лемантар» (Львоў, [[1929]]), які крытыкаваўся беларускімі мовазнаўцамі ([[Я. Станкевіч]]ам, [[С. Паўловіч]]ам, [[У. Самойла]]м і інш.) за шматлікія паланізмы і русізмы. Абодва беларускіх дапаможніка прызначаліся для ўтраквістычных, беларуска-польскіх, школ і былі падрыхтаваны пад непасрэднай апекай польскіх школьных уладаў. У чэрвені 1940, пасля стварэння Літоўскай ССР, увайшоў у склад гарадской адміністрацыі [[Вільня|Вільні]], курыраваў школьны сектар, працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры. У ліпені-жніўні [[1940]] ініцыіраваў гарадскі школьны плебісцыт, на якім 12 % жыхароў выказаліся за беларускую нацыянальную школу. У верасні 1941 пераехаў у [[Мінск]], працаваў у Інспектарыяце беларускіх школ, супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашысцкім падполлем. У снежні 1941, па даносе правакатара, схоплены і расстраляны нацыстамі.
 
== Публікацыі ==
* Geografja powszechne. Cz. I Wiadomości ogólne. Łódź - — Warszawa, 1917.
* Lemantar / St. Lubicz-Majeǔski. — Lwoǔ: Dziarżaǔnae Wydaǔnictwa Szkołnych Kniżak, 1929. — 108 s.
* Pierszy pramień / St. Lubicz-Majeǔski. — Lwoǔ: Nakł. Dziarżaǔnaho Wydaǔiectwa Szkołnych Kniżak, 1929. — 118 s.
* Nauka pisowni polskiej. Podręcznik dla szkół początkowych i niższych klas szkół średnich. Cz. 1. - — Łódź - — Warszawa, 1917.
 
== Літаратура ==
* Samojła, Wł. Skandaliczny elementarz / Wł. Samojła // Przegląd Wileński. — 1929. —  14-15. — S. 4–64-6.
* Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. - — 1994. - —  1. - — с. 75-78.
* Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917-19451917—1945) / Г. Р.  Сянькевіч [ і інш.]; пад рэд. Г. Р.  Сянькевіч. - — Мінск: “Народная«Народная асвета”асвета», 1993. — 494 s.
* Паляшук. Некалькі ўваг аб “беларускім”«беларускім» “Лемантары”«Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага / Паляшук. — Вільня: Беларуская друкарня ім. Ф.Скарыны, 1929. — 16 с.
* Сендзер, С. А. “Лемантар”«Лемантар» Станіслава Любіч-Маеўскага / С. А.  Сендзер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. - —  10. - — С. 30–3530-35.
* Станкевіч, Я. Урадовае выданьне “Lemantara”«Lemantara» Станіслава Любіч-Маеўскага / Я. Станкевіч // Збор твораў: у двух тамах.- Мн.: Выдавецтва “Энцыклапедыка”«Энцыклапедыка», 2002. — Т. 1. - — C. 107–111107—111.
 
{{DEFAULTSORT:Любіч-Маеўскі С}}
[[Катэгорыя:АсобыПостаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацкім павеце]]
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]