Астраномія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне з БЭ
Радок 1:
[[Выява:Crab Nebula.jpg|thumb|right|251px|Выява [[Крабападобная туманнасць|Крабападобнай туманнасці]], атрыманае [[Хабл, тэлескоп|касмічным тэлескопам Хабл]].]]
'''Астраномія''' ({{lang-el|ástron зорка + nómos закон}}), — навука аб фізічнай будове, руху, паходжанні і развіцці [[Нябеснае цела|нябесных целаў]], іх сістэм і [[Сусвет]]у як цэлага. Дакладны момант узнікнення астраноміі невядомы. Яе пачаткі меліся ва ўсіх цывілізаваных народаў Старажытнасці.
 
{{Асноўны артыкул|Гісторыя астраноміі}}
 
Аб'екты астраноміі вельмі разнастайныя, і спіс іх няспынна расце. Традыцыйнымі аб'ектамі з'яўляюцца [[Сонца]], [[Зорка|зоркі]], [[Планета|планеты]] і іх спадарожнікі, метэорныя целы, туманнасці, зорныя скопішчы, зорныя сістэмы і Сусвет наогул. З рухам навукі наперад з'явіліся новыя аб'екты — [[пульсар]]ы, [[квазар]]ы, касмічныя прамяні, мікрахвалевае фонавае (рэліктавае) выпрамяненне, тэарэтычна прадказаныя чорныя дзіркі і гравітацыйныя хвалі.
 
З пазіцый тэорыі будовы Сусвету ў цэлым астраномія вывучае таксама структуру прасторы-часу Сусвету. З астраноміяй звязаныя праблемы пошуку пазазямных цывілізацый і наладжвання кантакту з імі.
 
Асноўныя раздзелы астраноміі: [[астраметрыя]], [[астрафізіка]], [[зорная астраномія]], [[касмагонія]], [[касмалогія]], [[нябесная механіка]], [[пазагалактычная астраномія]], [[радыёастраномія]].
 
Касмічнымі даследваннямі займаецца не толькі астраномія, але і [[касманаўтыка]], [[касмічная біялогія]], [[касмічная медыцына]], спадарожнікавая геадэзія і інш.
Радок 39:
* [[Планеталогія]]
* [[Касманаўтыка]]
 
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя астраноміі}}
Астраномія ўзнікла ў глыбокай старажытнасці з практычных патрэб чалавецтва. Рух [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]], [[планета|планет]] і [[сузор'е|сузор'яў]] дапамагаў вызначаць прамежкі часу і змены пораў года, весці [[каляндар]], арыентавацца на мясцовасці. Практычны характар астранамічных ведаў адлюстраваўся ў народных назвах касмічных аб'ектаў (напрыклад, [[Млечны Шлях]] — «Птушыны Шлях», [[планета Венера]] — «Вечарніца» і інш.) і ў стварэнні найпрасцейшых аграрна-астранамічных «абсерваторый». Адно з такіх збудаванняў дахрысціянскіх часоў з арыентаваных валуноў выяўлена і на [[Беларусь|Беларусі]] каля воз. [[возера Янова|Янова]] ў [[Полацкі раён|Полацкім раёне]].
 
Астраномія паспяхова развівалася ў [[Вавілон]]е, [[Старажытны Егіпет|Егіпце]], [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], [[Індыя|Індыі]] і [[Кітай|Кітаі]]. Старажытнагрэчаскі вучоны [[Пталамей]] распрацаваў у [[2 стагоддзе|2 стагоддзі]] [[геацэнтрычная сістэма свету|геацэнтрычную сістэму свету]], якая была агульнапрынятай амаль 1,5 тыс. гадоў.
 
У [[сярэднявечча|сярэднія вякі]] астраномія дасягнула значнага развіцця ў дзяржавах Усходу. У [[15 стагоддзе|15 стагоддзі]] [[Улугбек]] пабудаваў паблізу [[Самарканд]]а астранамічную абсерваторыю з дастаткова дакладнымі на той час вугламернымі інструментамі.
 
Узнікненне сучаснай астраноміі звязана са стварэннем [[геліяцэнтрычная сістэма свету|геліяцэнтрычнай сістэмы свету]] ([[Мікалай Капернік|М. Капернік]], [[16 стагоддзе|16 ст.]]), вынаходствам [[тэлескоп]]а ([[Галілеа Галілей|Г. Галілей]], пач. [[17 стагоддзе|17 ст.]]), адкрыццём законаў руху планет ([[Іаган Кеплер|І. Кеплер]], пач. 17 ст.) і [[закон сусветнага прыцягнення|закону сусветнага прыцягнення]] ([[Ісаак Ньютан|І. Ньютан]], канец 17 ст.).
 
У [[18 стагоддзе|18]]—пач. [[20 стагоддзе|20 ст.]] назіральная астраномія атрымала шматлікія звесткі пра [[Сонечная сістэма|Сонечную сістэму]], фізічную прыроду зорак і іншых касмічных аб'ектаў, што спрыяла стварэнню навуковай карціны свету. Выкарыстанне ў астранамічных даследаваннях метадаў [[спектраскапія|спектраскапіі]], фатаграфіі і фотаметрыі прывяло да ўзнікнення [[астрафізіка|астрафізікі]]. Вялікае значэнне мела заснаванне многіх астранамічных абсерваторый, удасканаленне астранамічных інструментаў і прылад, складанне зорных каталогаў з указаннем дакладных каардынат зорк. Гэтыя дасягненні астраноміі звязаны з працамі [[Уільям Гершэль|У. Гершэля]] ([[Вялікабрытанія]]), [[Жазэф Луі Лагранж|Ж. Лагранжа]], [[П'ер-Сімон Лаплас|П. Лапласа]], [[Урбэн Жан Жазеф Левер'е|У. Левер'е]] ([[Францыя]]), [[Міхаіл Васілевіч Ламаносаў|М. В. Ламаносава]], [[Васіль Якаўлевіч Струвэ|В. Я. Струвэ]], Ф. А. Брадзіхіна ([[Расія]]), [[Крысціян Доплер|К. Доплера]] ([[Аўстрыя]]) і інш.
 
Значны ўклад у назіральную астраномію і астрафізічныя метады даследавання зрабілі астраномы Віленскай астранамічнай абсерваторыі і астраномы — выхадцы з [[Беларусь|Беларусі]]: [[Сяргей Мікалаевіч Блажко|С. М. Блажко]], [[Дзмітрый Іванавіч Дубяга|Дз. І. Дубяга]], Г. А. Ціхаў, [[Вітольд Карлавіч Цэраскі|В. К. Цэраскі]].
 
Сярэдзіна [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] характарызавалася з'яўленнем новых сродкаў назірання і выкарыстаннем касмічнай тэхнікі, што значна расшрыла магчымасці астранамічных даследаванняў. Стварэнне аптычных і радыётэлескопаў з высокай раздзяляльнай здольнасцю, выкарыстанне штучных спадарожнікаў Зямлі, ракет, а таксама аптычных і электронных сістэм, у стварэнні якіх бралі ўздел вучоныя Беларусі, дало магчымасць у 1960-1980 гады выявіць і даследаваць новыя касмічныя аб'екты: радыёгалактыкі, [[квазар]]ы, [[пульсар]]ы, крыніцы рэнтгенаўскага і нейтрыннага выпрамяненняў.
 
Астраномія стала эксперыментальнай навукай, здольнай непасрэдна даследаваць [[касмічная прастора|касмічную прастору]], вывучаць Месяц і бліжэйшыя планеты.
 
== Гл. таксама ==
Радок 45 ⟶ 63:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|2}}
* Лаўрыш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш.  — Мн., 2013.
 
== Спасылкі ==