Прыднястроўе: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 121:
 
== Геаграфія ==
Для тэрыторыі ПМР характэрным з'яўляеццяяўляецца раўнінны рэльеф з рэдкімі балкамі. Больш 80 % зямельных угоддзяў — [[чарназём]]ы. Расліннасць стэпавая, у поймах рэк — лугавая. Асноўная частка рэспублікі ўзараная. Лясныя масівы пакрываюць 10 % тэрыторыі. Клімат умерана-кантынентальны. Колькасць ападкаў сведчыць аб тым, што краіна знаходзіцца ў зоне недастатковога ўвільгатнення. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −3,9 °C). Ранняя з інтэнсіўным праграваннем глебы і паветра вясна. Працяглае спякотнае лета (сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C). Цёплая, працяглая восень.
 
[[Ландшафт]] падзяляецца на 2 вобласці па даліне р. Ягарлык. Паўночная частка рэспублікі — лесастэпавая раўніна, якая ўтвораная тэрасамі р. Днестр і атрогамі Падольскага ўзвышша, разбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах р. Днестр, маюцца некалькі невялікіх рэчак, большасць з якіх малаводныя і летам перасыхаюць.