Нягое I Басараб: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч |імя =Нягое I Басараб |арыгінал імя = {{lang-ro|Neagoe I Basarab}} |герб = Kingdom of...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:46, 6 жніўня 2014

Нягое I Басараб (рум.: Neagoe I Basarab) (пам. 15 верасня 1521) — гаспадар Валахіі з дынастыі Краявеску (1512—1521). Сын вялікага валашскага ворніка баярына Пырву Краявеску.

Нягое I Басараб
рум.: Neagoe I Basarab
Сцяг гаспадар Валахіі
1512 — 1521
Папярэднік Улад V Тынэр
Пераемнік Тэдош I
Нараджэнне 1482
Смерць 15 верасня 1521(1521-09-15)
Месца пахавання
Род Краявеску
Бацька Пырву Краявеску
Жонка Doamna Despina Milița[d]
Дзеці Тэдош (Феадосій) I
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць пісьменнік, Гаспадар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магутны баярскі род Краявеску быў выгнаны валашскім гаспадаром Уладам Тынэрам з Валахіі. Краявеску беглі ў турэцкія ўладанні, дзе атрымалі ваенную дапамогу. У студзені 1512 г. валашскі гаспадар Улад Тынэр быў разгромлены ў бітве пад Бухарэстам, узяты ў палон і забіты. Новым гаспадаром быў абвешчаны Нягое Краявеску, які прыняў прозвішча Басараб і прадставіўся сынам гаспадара Басараба IV Цэпелюша.

Валашскі гаспадар Нягое Басараб змог дамагчыся пэўнай стабільнасці, павялічыць дабрабыт дзяржавы і яе прэстыж. Імкнуўся рэарганізаваць дзяржаўныя, падатковыя і судовыя органы кіравання. Падтрымліваў цесныя сувязі з Трансільваніяй і Малдавіяй, усталяваў адносіны з Польшчай, Венецыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Папскім Прастолам. Нягое Басараб збіраўся прыняць удзел у антытурэцкай кааліцыі.

Спасылкі