Еўрапейскі Саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 101:
== Замежныя справы ==
== Эканоміка ==
[[Выява:Gross domestic product (GDP) per inhabitant, in purchasing power standard (PPS), by NUTS 2 regions, 2009 (% of the EU-27 average, EU-27=100).png|thumb|220px|ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці па рэгіёнах ЕС у [[2009]] годзе]]
Для стандартызацыі інфармацыі пра кваліфікацыю і прафесійны вопыт працаўнікоў на еўрапейскай прасторы створана сістэма [[Europass]].
Фінансавую палітыку рэгулюе [[Еўрапейскі цэнтральны банк]]. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц саюза.
 
ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як [[еўразона]], дзе выкарыстоўваецца [[еўра]] ў якасці адзінай валюты<ref>[http://ec.europa.eu/internal_market/index_en.htm The Single Market]. Europa web portal.</ref>. У [[2012]] годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20% доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання [[парытэт пакупніцкай здольнасці|парытэту пакупніцкай здольнасці]]<ref>[http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2013/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=39&pr.y=13&sy=2013&ey=2013&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=998&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=1&a=1 World Economic Outlook Database, October 2013 Edition]. International Monetary Fund.</ref>.
 
Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС<ref>[http://money.cnn.com/magazines/fortune/global500/2010/countries/Australia.html Global 500 2010: Countries – Australia]. Fortune.</ref>. У [[2007]] годзе ўзровень [[беспрацоўе|беспрацоўя]] ў ЕС складаў 7%<ref name="unempl">[http://epp.eurostat.ec.europa.eu/cache/ITY_PUBLIC/3-01102012-AP/EN/3-01102012-AP-EN.PDF Euro area and EU 27 unemployment up to 11.4% and 10.5%]. Europa web portal.</ref>, у той час як [[інвестыцыі]] складалі 21,4% ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2%, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык -0,9% ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У [[2012]] годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4%<ref name="unempl"/>.
 
Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра<ref name="europa">[http://europa.eu/rapid/pressReleasesAction.do?reference=IP/04/915&format=HTML&aged=1&language=EN&guiLanguage=en Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime]. Europa.</ref>. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у [[2009]] годзе, з 27% ад сярэдняга для Еўрапейскага Саюза ў [[Паўночна-заходні рэгіён, Балгарыя|Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі]] да 332% ад сярэдняга ў [[Лондан]]е ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць [[горад Люксембург|Люксембург]] (62 500 еўра) і [[Брусель]] (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з'яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), [[Паўночна-ўсходні рэгіён, Румынія|Паўночна-ўсходні]] (6 900 еўра), [[Паўночна-цэнтральны рэгіён, Балгарыя|Паўночна-цэнтральны]] (6 900 еўра) і [[Паўднёва-цэнтральны рэгіён, Балгарыя|Паўднёва-цэнтральны]] (7 200 еўра)<ref name="europa"/>.
 
=== Валютны саюз ===
{{Асноўны артыкул|Еўра|Еўразона}}
Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў [[1969]] годзе. Аднак, толькі пасля складання [[Маастрыхцкая дамова|Маастрыхцкага дагавора]] ў [[1993]] годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за [[1 студзеня]] [[1999]] года. У гэты дзень [[еўра]] быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін-членаў саюза. 1 студзеня [[2002]] года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую [[Еўразона|Еўразону]]. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 18 краін, апошняй з якіх з'яўляецца [[Латвія]], якая перайшла на еўра 1 студзеня [[2014]] года.
 
== Насельніцтва ==