Пагост (тып паселішча): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Пагост'''  — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на [[Русь|Русі]]. Упершыню адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на Русі ўсталявала [[княгіня Вольга]], падзяліўшы [[Наўгародская зямля|Наўгародскую зямлю]] на пагосты, усталяваўшы для іх [[урок, даніна|урокі]], пагост тым самым асацыяваўся з месцам прыпынку князя і яго лютвыдружыны падчас збору даніны
 
Пазней пагостамі пачалі называць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюцца з некалькіх населеных пунктаў (аналаг сучасных сельскіх паселішчаў, муніцыпальных утварэнняў раённага ўзроўню ў абласцях), а таксама і аселеныя пункты, што з'яўляюцца цэнтрамі такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Тэрмін ужываўся на сучасных беларускіх землях да [[18 стагоддзе|XVIII ст.]]
 
У ''пагосце'' меліся абшчынныя [[могілкі]], цэнтральнае [[капішча]] (пасля прыняцця хрысціянства  — [[царква]]), праводзіліся [[веча]]выя сходы, [[Мірскі суд|мірскія суды]], агульныя для абшчыны святы і [[абрад]]ы і інш. Таксама ў пагост паступала даніна з навакольных паселішчаў.
 
Знікненне пагоста як гістарычнага тыпу паселішча можна прымяркоўваць да перыяду канчатковага запрыгоньвання абшчынных земляў ([[13 стагоддзе|XIII]]—[[14 стагоддзе|XIV]] стст.). З гэтага часу пагост як тып паселішча трансфармуецца ў відавы тапонім, ва ўсходніх рэгіёнах [[Беларусь|Беларусі]] назва ''пагост'' захоўваецца за могілкамі. У адрозьненні ад [[Расія|Расіі]], дзе пагост часам трансфармаўся ў цэнтр воласці, на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах феадальна-прыгоннай сістэмы гаспадарання на змену пагостам прыходзілі [[Сяло|сёлы]], як цэнтры вотчынных і памесных феадальных уладанняў. На месцы некаторых пагостаў узніклі населеныя пункты.
 
== Тыпы ==
* Пагост-акруга  — некалькі бессістэмных маладворных населеных адзінак (дворышчаў).
* Пагост-цэнтр  — кампактнае пасяленне, якое мела радыяльна-кругавую планіроўку.
 
== Ландшафтна-планавая структура ==
Цэнтр забудовы пагоста вызначаўся царкоўным дваром (цвінтаром), побач з якім знаходзіўся грамадскі свіран (крама) і заезны дом. Радыяльна, па кірунках асноўных дарог фармаваліся вуліцы-канцы. Там, дзе дарогі не маглі быць вызначальнымі ў планіроўцы (пры даволі рэдкай сетцы камунікацыяў), двары ставіліся вакол цэнтру (царквы), утвараючы канцэнтрычную структуру забудовы.<ref>Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А.  І.  Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В.  К.  Бандарчык, М.  Ф.  Піліпенка, А.  І.  Лакотка.  — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 18—19</ref>
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
* Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А.  І.  Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В.  К.  Бандарчык, М.  Ф.  Піліпенка, А.  І.  Лакотка.  — Мн.: Тэхналогія, 1997.  — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X
 
{{Населеныя пункты}}