Сярэдняя Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 100:
'''Сярэдняя Літва''' ({{lang-pl|Litwa Środkowa}}) — дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны ў 1920-22.
 
== Гістарычны нарыс ==
Паводле ўмоў падпісанага 7 кастрычніка [[1920]] Сувалкаўскага дагавору паміж [[Польшча]]й і [[Літва|Літвой]] Віленшчына лічылася тэрыторыяй Літвы. Але адначасова аператыўная група "Беняконі" пад камандаваннем генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] заявіла [[8 кастрычніка]] аб выхадзе з падпарадкавання польскага галоўнага камандавання. Пазней і Жалігоўскі, і кіраўнік польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі]] прызнавалі, што ініцыятарам гэтага меркаванага бунту быў насамрэч сам Пілсудскі, які не бачыў іншага спосабу вярнуць Вільню.
 
Група, у склад якой уваходзілі 1-я [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларуская дывізія]] генерала Р. Радкоўскага і група маёра М. Зындрам-Касцялкоўскага, заняла [[горад Вільня|Вільню]] і пачала рухацца ў напармку [[Коўна]]. У ходзе наступлення войскі Жалігоўскага дасягнулі мястэчка Кейданы ў цэнтры Літвы. У выніку ўмяшання Кантрольнай камісіі [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] 29 лістапада было заключана перамір'е; на тэрыторыі, занятай часцямі Жалігоўскага, арганізоўвалася незалежная адміністрацыйная адзінка, якая атрымала назву Сярэдняя Літва.