Адам Антонавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
Пасля заканчэння ўніверсітэта Адам Вайніловіч быў накіраваны на стацкую службу — у канцылярыю [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] (з 1 кастрычніка 1827 г.), дзе 22 мая 1829 г. атрымаў чын [[губернскі сакратар|губернскага сакратара]]<ref name="Яцкевіч, З. Радавод… С. 11">''Яцкевіч, З.'' Радавод… С. 11.</ref>. З [[1829]] г. стаў жыць у маёнтку і займацца сельскай гаспадаркай.
 
Універсітэцкія веды дапамагалі яму займацца гаспадаркай і быць пасрэднікам у многіх зямельных спрэчках, за што атрымаў вялікі аўтарытэт у мясцовым грамадстве. Але службовую кар'еру зрабіў не вельмі прыкметную: быў прызначаны на пасаду ўчастковага інспектара часовага паліцэйскага ўпраўлення [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] (з 20 жніўня 1832 па 9 чэрвеня 1842 г.), паралельна (па выніках дваранскіх выбараў у Мінску) быў выбраны 27 верасня 1832 г. дваранамі Слуцкага павета на пасаду гранічнага (межавага) суддзі [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] (1832—1835). На чарговых дваранскіх выбарах у Мінску 12 верасня 1835 г. быў выбраны на пасаду папячыцеля сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (1835—1845): на гэту пасаду ён пераабіраўся дваранамі Слуцкага павета на выбарах у [[1838]] і [[1841]] гг. Апошнім разам Адам Вайніловіч быў пераабраны на пасаду папячыцеля сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (і другім кандыдатам на пасаду слуцкага павятовага маршалка) на дваранскіх выбарах у Мінску 30 кастрычніка 1844 г. і праслужыў да 25 красавіка 1845 г., калі падаў у адстаўку, не даслужыўшы кадэнцыі да [[1847]] г.<ref name="Яцкевіч, З. Радавод… С. 11"/>.
 
Адзінай прыкметнай у межах [[Беларусь|Беларусі]] пасадай для Адама Вайніловіча была тая, што ў [[1857]] г. ён быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў ([[Горад Барысаў|Стары Барысаў]] і інш.) князя [[Леан Радзівіл|Леана Людвікавіча Радзівіла]] (1808—1885) (з прычыны дзяржаўнага кантракту [[Каралеўства Саксонія|Саксоніі]]) расійскаму вялікаму князю [[Мікалай Мікалаевіч Раманаў|Мікалаю Мікалаевічу]] (1831—1891)<ref name="ReferenceA">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Менавіта з-за свайго вялікага досведу ва ўрэгуляванні зямельных спраў, эрудыцыі, добрасумленнасці, высакародства душы Адам Вайніловіч быў выбраны на гэту ролю арбітра. Праца Адама Вайніловіча ў Фінансавай камісіі, якая рыхтавала барысаўскія маёнткі для продажу, была паспяховай: амаль усе пабудовы ў маёнтку былі ўзведзены па яго планах і пад яго кіраўніцтвам, лугі асушаны, даўгі маёнтка ў значнай ступені выплачаны<ref name="ReferenceA"/>. Гэтыя якасці душы і справавання бацькі ў поўнай меры праявяцца і ў дзейнасці яго сына [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]] (1847—1928).
 
== Сям'я ==
[[Выява:Anna Woyniłłowicz.jpg|thumb|Ганна Эдвардаўна Вайніловіч (з [[род Ваньковічаў|роду Ваньковічаў]]) — жонка Адама Антонавіча Вайніловіча]]