Літоўска-беларускія дывізіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Літоўска-беларускія дывізіі''' — вайсковыя злучэнні Войска Польскага ў 1919-20.
 
Першая Літоўска-беларускія дывізія фарміравалася на тэрыторыі [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], Ломжынскай і Сувалкаўскай губерняў з палякаў і беларусаў-католікаў, ураджэнцаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Складалася з трох стралковых брыгад і палка ўланаў. 9.12.1918 прызначаны камандзір дывізіі ген. В.Івашкевіч (да сакавіка 1919, потым генералы С. Шатыцкі, [[А. Макрэцкі]]). У адрозненне ад іншых адзінак польскага войска дывізія і яе палкі мелі свае геаграфічныя назвы, а не агульную нумарацыю. 1-я брыгада складалася з Сувалкаўскага і Ковенскага, 2-я — Беластоцкага і Гродзенскага, 3-я — Віленскага і Мінскага палкоў. Дзейнічала на беларуска-літоўскім фронце польскіх войск. 19.2.[[1919]] дывізія заняла [[Беласток]], у красавіку правяла наступальную аперацыю ў раёне Баранавіч і Навагрудка, у ліпені-жніўні дзейнічала супраць войск 16-й арміі Заходняга фронту ў раёне Клецка — Сіняўкі — Ганцавіч, наступала на Мір і [[Стоўбцы]], пасля заняцця [[Нясвіж]]а, [[Мір]]а і [[Слуцк]]а выйшла ў раён [[Глуск]]а, удзельнічала ў наступленні на [[Бабруйск]]. Вясной 1920 ёй нададзены №1, а з Лідскага, Ковенскага, Слуцкага і Беластоцкага палкоў сфарміравана 2-я Літоўска-беларуская дывізія (камандзір ген. А. Барушчак), якая дыслацыравалася ў раёне [[Вільня|Вільні]]. Яна займала лінію польскага фронту супраць Літвы і ахоўвала Вільню з захаду. У ліпені 1920 у час наступлення Чырвонай Арміі дывізіі са стратамі адышлі да [[Варшава|Варшавы]], удзельнічалі ў яе абароне. У канцы верасня 1920 пасля адступлення Чырвонай Арміі камандзірам 1-й Літоўска-беларускай дывізіі прызначаны генерал [[Л. Жалігоўскі]], яе ўзмацнілі Лідскім і Ковенскім палкамі з 2-й Літоўска-беларускай дывізіі 8.10.1920 паводде загаду [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]] Жалігоўскі ў знак нязгоды перадачы Вільні і Віленскага краю Літве ўзняў т.зв. «бунт» 1-й Літоўска-беларускай дывізіі, [[9.10]].[[1920]] заняў Вільню, [[12.10]].1920 абвясціў пра стварэнне [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]. Дывізіі атрымалі агульную нумарацыю: 1-я Літоўска-беларуская дывізія стала 19-й, 2-я — 20-й дывізіяй Войска Польскага.
 
== Літаратура ==