Сяргей Антонавіч Чыжык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вучоны |Імя = Сяргей Антонавіч Чыжык |Арыгінал імя = |Выява = |Шыры...'
 
Радок 26:
'''Сяргей Антонавіч Чыжык''' ({{ДН|28|5|1959}}, вёска Асмолава, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2007), член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] (2009).
== Біяграфія ==
Скончыў Беларускі дзяржаўны oніверсітэтўніверсітэт (1980). З 1980 г. у [[Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага НАН Беларусі|Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага НАН Беларусі]], з 1999 г. загадчык лабараторыі, з 2002 - загадчык аддзела. З 2002 - загадчык лабараторыі, з 2005 - загадчык аддзялення, з 2007 - намеснік дырэктара Інстытута цепла-і масабмену ім. А.В. Лыкава НАН Беларусі. З 2008 намеснік галоўнага вучонага сакратара, у 2009-2012 гг. галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З лютага 2012 года намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2014<ref name="НАНБ">[http://www.peeep.us/fa231cac Национальная академия наук Беларуси - Новости - 2 мая 2014]</ref> Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова загадчык лабараторыі Інстытута цепла-і масаабмену імя. А.В. Лыкава НАН Беларусі. Член рэдкалегіі часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», «Інжынер-механік».
 
== Навуковая дзейнасць ==
Навуковыя даследаванні ў галіне трыбамеханікі прэцызійнага кантакту, фізікі і механікі паверхняў на мікра-і нанаўзроўні, нанаструктурнага [[матэрыялазнаўства]], нанадыягностыкі матэрыялаў метадам атамна-сілавой мікраскапіі. Ім атрыманы асноватворныя заканамернасці фарміравання і функцыянавання прэцызійнага фрыкцыйнага кантакту, распрацаваны статыстычныя мадэлі кантакту шматузроўневых шурпатых паверхняў ва ўмовах эфектыўнага дзеяння паверхневых сіл, якія былі выкарыстаныя пры праектаванні рабочых паверхняў у сістэмах магнітнага запісу, мікрапінцэтах і мікра-электрамеханічных сістэмах. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле распрацаваны метады, створаны тэарэтычныя мадэлі і ўнікальнае абсталяванне для комплекснага аналізу паверхняў на нанаўзроўні. Распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі: латэральна-сілавая [[спектраскапія]], асцыліруючая [[трыбаметрыя]], нанавалачэнне і нанасвідраванне. Распрацаваны тэхналогіі мембранна-капілярнага транспарту, для стварэння зондаў-нанаманіпулятараў на базе вугляродных нанатрубак, кантраляванага фарміравання на вастрыі зонда адзінкавых нанааб'ектаў (часціцы, дроту, ніткі з нанатрубак), з наступнай ацэнкай іх фізіка-механічных уласцівасцяў. Развіваюцца новыя напрамкі — нана[[тамаграфія]] прыпаверхневага пласту і клеткавая нанамеханіка. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана распрацоўка і ўпершыню з 1994 г. наладжана вытворчасць айчынных атамна-сілавых [[мікраскоп]]аў серый «Нанотоп» і «Нанотестер», якія выкарыстоўваюцца ў дзесятках навуковых і завадскіх лабараторый Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаўляюцца за мяжу.