Каралеўства Арагон: Розніца паміж версіямі
крыніца — ru:Арагон (королевство) |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:46, 15 жніўня 2014
Каралеўства Арагон (араг.: Reino d'Aragón, ісп.: Reino de Aragón, катал.: Regne d'Aragó) — дзяржава, якая існавала ў 1035 — 1707 гадах на тэрыторыі сучаснай Іспаніі і Францыі. У розны час складалася з гістарычныя вобласці Арагон, Каталонія, Валенсія і Русільён. З 1707 года Арагон стаў часткай Іспаніі. Сталіцай каралеўства была Сарагоса.
Гістарычная дзяржава | |||||||||||||||||||
Каралеўства Арагон | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
араг.: Reino d'Aragón ісп.: Reino de Aragón катал.: Regne d'Aragó | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Сталіца | Сарагоса | ||||||||||||||||||
Мова(ы) | арагонская, сардзінская і каталанская | ||||||||||||||||||
Афіцыйная мова | лацінская мова і сярэдневяковая арагонская мова[d] | ||||||||||||||||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||||||||||||||||
Плошча | 250 000 км² | ||||||||||||||||||
Насельніцтва |
5 000 000 чал. (1300) {{{лік}}}
{{{назва}}}
|
||||||||||||||||||
Форма кіравання | Манархія | ||||||||||||||||||
Гісторыя | |||||||||||||||||||
• 1035 | Графства Арагон абвешчана каралеўствам | ||||||||||||||||||
• 1707 | Дэкрэты Нуэва-Планта | ||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Ядро будучага каралеўства складала графства Арагон (Хака), якое існавала з 802 года і знаходзілася ў феадальнай залежнасці ад каралеўства Памплоны (Навары). Пасля спынення мясцовай дынастыі ў 943 годзе Арагон апынуўся ўключаны ў склад Навары, кароль якой Гарсія I Санчэс ажаніўся са спадчынніцай графства. Каралі Навары насілі тытул графаў Арагона да 1035 года, калі ўладанні караля Санча III Вялікага былі падзелены. Арагон быў вылучаны ў асобнае каралеўства, якое дасталася незаконнаму сыну Санча, Раміра I.
Ужо пры Раміра пачалося пашырэнне Арагона. Пасля смерці ў 1045 годзе яго брата Гансала Санчэса яго ўладанні, графствы Сабрарбэ і Рыбагорсу атрымаў у спадчыну Раміра. У 1076 годзе яго сын Санча Рамірэс быў выбраны таксама каралём Навары, якая заставалася ў складзе Арагона на правах асабістай уніі да 1134 года.
У 1150 годзе кароль Раміра II Манах выдаў замуж сваю дачку і спадчынніцу Петранілу за графа Барселоны Раймана Берэнгера IV. Іх сын, Альфонса II у 1164 годзе атрымаў у спадчыну арагонскую карону, у склад якой цяпер увайшла таксама большая частка Каталоніі.
У 1172 годзе да Арагона было далучана графства Русільён.
У 1229—1235 гадах падчас Рэканкісты былі адваяваны ў маўраў Балеарскія астравы, дзе ў 1276 годзе ўтварылася васальнае каралям Арагона каралеўства Мальёрка, ізноў заваяванае Арагонам у 1344—1349 гадах.
У 1238 годзе была заваявана Валенсія, пасля чаго да тытулатуры каралёў Арагона дадаўся яшчэ і тытул «кароль Валенсіі».
Пасля Сіцылійскай вячэрні ў 1282—1302 гадах каралі Арагона замацаваліся ў Сіцыліі, дзе было ўтворана васальнае Каралеўства Сіцылія, якое пазней ізноў ўвайшло ў склад Арагона, у 1326 годзе — на Сардзініі, а ў 1442 годзе — у Неапалітанскім каралеўстве.
Пасля шлюбу караля Фердынанда II Каталіка і Ізабелы I Кастыльскай Кастылія і Арагон былі да 1516 года аб'яднаны ў каралеўства Іспанія.
Тытул караля Арагона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі ён канчаткова знік.
Літаратура
- Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.
- Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Арагон