Парламенцкія выбары ў Беларусі (2012): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
== Вынікі ==
[[23 верасня]] незалежная газета ''[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]'' апублікавала прагноз, якія кандыдаты перамогуць на выбарах (у якасці крытэрыя была ўзята прыналежнасць да «вертыкалі ўлады»), і ўсе прадказанні спраўдзіліся<ref name=nn.80553 /><ref>[http://www.svobodanews.ru/content/article/24717707.html Расійскія «каруселі» на беларускіх выбарах]</ref>. Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў не прайшоў. У Навабеліцкай акрузе [[Гомель|Гомеля]], дзе зарэгістраваны праўладны кандыдат апынуўся ў апале з-за карупцыйнай справы, прызнана, што выбары не адбыліся, там будуць праведзены паўторныя выбары.
Кандыдат [[Ігар Уладзіміравіч Случак|Ігар Случак]] (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга №34) и кандыдат ад акругі №33 абскарджвалі вынікі выбараў і прапанавалі новы падлік гласоў. Гэта адзіныя выбарчыя акругі Беларусі, вынікі выбараў па якіх абскарджваліся.<ref>[http://spring96.org/be/news/59772 5 кастрычніка 2012 г. Цэнтральная камісія разгледзела 2 скаргі па выніках выбараў дэпутатаў ППНС: скаргу Уладзіміра Сякеркі на вынікі выбараў па Гомельскай-Цэнтральнай ВА № 33 і скаргу Ігара Случака па Гомельскай-Савецкай ВА № 34.]</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=81374 ЦВК адмовіла Ігару Случаку ў пераліку галасоў - відэа]</ref>
Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль цалкам — толькі 21 дэпутат ранейшага склікання працягне працу<ref name=who.is.who>[http://naviny.by/rubrics/elections/2012/09/24/ic_news_623_402133/ Сярод [[Спіс дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання|дэпутатаў новага парламента]] больш за ўсё прадстаўнікоў улады]</ref> (астатнія дэпутаты папярэдняга склікання не сталі высоўваць свае кандыдатуры). Сярод новых дэпутатаў — 30 кіраўнікоў адміністрацыйных структур (старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў і аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў, камітэтаў і кіраванняў), шэсць «[[сілавік]]оў», 15 прадстаўнікоў устаноў адукацыі (галоўным чынам — дырэктары школ, дэканы факультэтаў і рэктары ВНУ), 6 — аховы здароўя (галоўурачы і загадчыкі аддзяленнямі), 10 — розных галін прамысловасці (галоўным чынам кіраўнікі, іх намеснікі або кіраўнікі прафсаюзных вочак буйных прадпрыемстваў — [[Гомсельмаш]], Рэчыцкі метызны завод, [[Беларускі аўтамабільны завод|БелАЗ]] і г.д.), уключаючы энергетыку і ЖКГ<ref name=who.is.who />. Некалькі дэпутатаў прадстаўляюць сельскую гаспадарку, навуку, судовую сістэму, журналістыку, банкаўскую сферу, дзяржаўны сектар у сферы паслуг і спорт ([[Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі|Вадзім Дзевятоўскі]], сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па кіданні молата)<ref name=who.is.who />. 29 дэпутатаў новага склікання — жанчыны<ref name=who.is.who />. 63 дэпутата з'яўляюцца членамі [[Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне Белая Русь|РГА «Белая Русь»]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=80687 У палату прадстаўнікоў трапілі 63 члены «Белай Русі»] {{ref-be}}</ref>. Пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі — [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычную партыю]], [[Аграрная партыя, Беларусь|Аграрную партыю]] і [[Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці|Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці]], усе астатнія — беспартыйныя<ref>[http://www.belta.by/ru/all_news/politics/V-novyj-sostav-parlamenta-voshli-5-predstavitelej-politicheskix-partij_i_609609.html У новы склад парламента ўвайшлі 5 прадстаўнікоў палітычных партый]</ref>.