Сіксцінская капэла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
Радок 3:
 
Цяпер Капэла — [[музей]], выдатны помнік [[Адраджэнне|Адраджэння]]. Прамавугольнае ў плане памяшканне з роспісамі сцен, выкананымі ў 1481—1483 гадах [[Сандра Бацічэлі]], Пінтурык'ё і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV. У 1508—1512 гадах [[Мікеланджэла]] распісваў скляпенне з люнетамі і распалубкамі, па заказу папы [[Юлій II, Папа Рымскі|Юлія II]]. А ў 1536—1541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу папы [[Павел III, Папа Рымскі|Паўла III]]. З канца XV ​​стагоддзя, у Капэле праходзяць канклавы. Першым канклавам, якія прайшоў ў капэле, быў канклаў 1492 года, на якім быў абраны [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандр VI]].
== Гісторыя ==
[[Выява:Sixtus IV.png|thumb|100px|left|Папа [[Сікст IV (папа рымскі)|Сікст IV]]]]
 
Сіксцінская капэла была пабудавана на месцы, дзе да яе існавала «Вялікая капэла» ({{lang-it|Cappella Maggiore}}), у якой у эпоху Сярэднявечча збіраўся папскі двор, які складаўся з каля двухсот членаў — [[кардынал]]ы, прадстаўнікі розных рэлігійных ордэнаў і знатных сямействаў. Рымскі Папа [[Сікст IV, Папа Рымскі|Сікст IV]] асцерагаўся ваеннай пагрозы з боку фларэнтыйскай [[Сіньярыя Медычы|Сіньярыі Медычы]], з якой знаходзіўся ў напружаных адносінах, і ад [[Мехмед II|Мехмеда II]], чые войскі пагражалі ўсходнім берагам Італіі. Таму ён вырашыў умацаваць гэты будынак. Праект стварыў архітэктар [[Бача Пантэлі]], а працы вяліся пад кіраўніцтвам Джорджэ дэ Дольчы. Прамавугольнае ў плане памяшканне ўпрыгожана роспісамі сцен, выкананымі ў [[1481]]—[[1483]] гадах [[Сандра Бацічэлі]], [[Пінтурык'я]] і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV.
 
У [[1508]]—[[1512]] гадах [[Мікеланджэла]] распісваў [[столь Сіксцінскай капэлы|скляпенні з люнетамі і распалубкамі]], па заказу [[папа рымскі|Папы]] [[Юлій II, Папа Рымскі|Юлія II]]. 31 кастрычніка 1512 года, Папа Юлій II адслужыў урачыстую вячэрню ў гонар стварэння фрэсак на скляпеннях Сіксцінскай капэлы. 31 кастрычніка 2012 года, у той жа час, Папа [[Бенедыкт XVI]] паўтарыў урачыстую цырымонію ў гонар 500-гадовага юбілею капэлы.
 
А ў [[1536]]—[[1541]] гадах [[Мікеланджэла]] распісваў алтарную сцяну — фрэска «[[Страшны суд, Мікеланджэла|Страшны суд]]», па заказу [[Папа Рымскі|Папы]] [[Павел III, Папа Рымскі|Паўла III]]. З канца [[XV]] стагоддзя ў Капэле праходзяць [[Канклаў|Канклав]]ы. Першым Канклавам, які прайшоў у Капэле, быў [[Канклаў 1492 года]], на якім быў абраны [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандр VI]]. Капэла была асвячона [[15 жніўня]] [[1483]] года — свята [[Узнясенне Маці Божай|Узнясення Маці Божай]].
 
== Рэстаўрацыя ==