Вікіпедыя:Інтэрвікі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: кэш → кеш (2), к ў → к у (2), == → == , ёсць магчым → з'яўляецца магчым, сервіс → сэрвіс, айваньск → айванск, кеш → кэ using AWB
Vosmy (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Інтэрвікі''' ({{lang-en|[[:en:Interwiki|Interwiki]]}}) — механізм, які робіць магчымым сувязь паміж артыкуламі на адну тэму ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі.
 
Калі напісаны Вамі артыкул мае адпаведнік у іншым моўным раздзеле Вікіпедыі, напрыклад у англійскім, то варта звязаць іх адмысловымі міжмоўнымі спасылкамі — інтэрвікі. Пералік інтэрвік знаходзіцца ў кожным артыкуле ў меню злева і называецца ''«на іншых мовах»''. Каб дадаць у гэты пералік у іншых Вікіпедыях спасылку на Ваш артыкул па беларуску, ёсць некалькі спосабаў. Першы — у наваствораным беларускім артыкуле пералік «на іншых мовах» будзе складацца толькі са спасылкі «ДацацьДадаць спасылкі», пры пераходзе па ёй выклікаецца акенца для сувязі артыкулаў, туды трэба ўпісаць назву вядомага Вам іншамоўнага артыкула-адпаведніка і код яго мовы. Другі — у артыкуле-адпаведніку, напрыклад у Англійскай Вікіпедыі, пайсці па спасылцы ''Edit links'' знізу пераліку інтэрвікі (у Рускай Вікіпедыі гэтая спасылка называецца ''Править ссылки''), тады Вы трапіце на старонку сястрынскага праекту Вікідадзеныя, адкуль можна кіраваць пералікам інтэрвікі артыкула ва ўсіх Вікіпедыях, знізу старонкі на Вікідадзеных ёсць магчымасць дадаць да пераліку інтэрвікі новы пункт.
 
Пасля сувязі артыкулаў першым ці другім спосабам, спасылка на беларускі артыкул з'явіцца ва ўсіх Вікіпедыях, магчыма, для гэтага спатрэбіцца час — пакуль аўтаматычна не абновіцца кэш або не будуць зроблены праўкі ў артыкулах-адпаведніках (тады кэш абновіцца адразу).