Маўі (востраў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
гісторыя
Радок 5:
 
== Геаграфія ==
Маўі вядомы разнастайнасцю ландшафтаў - ад трапічных джунгляў да вулканічных пустыняў - што склаліся дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню геалогіі, тапалогіі і клімату. Найбуйнейшы вулкан - спячы Халеакала (па-гавайску: ''дом сонца''), вышынёй больш за 3 тысячы метраў. На ўсходнім, наветраным схіле вулкана - пладародная даліна Хана, што напрацягу года атрымлівае найбольшуювялікую колькасць ападкаў. Наагул, Маўі налічаеналічвае каля шасці тэрытарыяльных кліматычных зон.
 
== Гісторыя ==
Палінезійцы з [[Маркізскія астравы|Маркізскіх астравоў]] і [[Таіці]] былі першымі пасяленцамі на Маўі. Таіцянцы ўвялі строгую сістэму табу (kapu), якая ўплывала на ўсе аспекты жыцця астравіцянаў. Напрацягу доўгага часу востраў быў адносна незалежны, пакуль кароль [[Камехамеха I]] з вострава Гаваі не захапіў яго напрыканцы 18га стагоддзя.
 
26 лістапада 1778 года капітан [[Джэймс Кук]] стаў першым еўрапейцам, пабачыўшым востраў. Кук ніколі не быў на Маўі, бо не знайшоў прыдатнага месца высадкі, і ў 1786 годзе францускі капітан [[Жан-Франсуа дэ Лаперуз]] стаў першым прадстаўніком заходняй цывілізацыі, хто наведаў востраў. За ім прыбылі сотні гандляроў, кітабояў, лесарубаў і місіянераў.
 
Падчас росквіту кітабойнага бізнэсу ў 1843-1860 гадах, калі дынамічны рост насельніцтва ЗША патрабаваў усё больш кітовага тлушчу для асвятлення вуліцаў, Лахайна дасягнула піку развіцця. Напрацягу адзінага сезона порт наведвалі да 400 караблёў. Развіццё нафтавага бізнэсу у другой палове 19га стагоддзя прывяло да заняпаду кітабойнага промыслу, падзення статусу Лахайны і Маўі, і пераносу цэнтра эканамічнай і палітычнай дзейнасці на востраў Ааху.
 
== Эканоміка ==
Дзьве найважнейшыя галіны эканомікі Маўі - сельская гаспадарка і турызм. Найбольш пашыраныя культуры ўлучаюць: [[цукровы трыснёг]], [[Ананас|ананасы]], [[Банан|бананы]], [[авакада]], [[папайя|папайю]], [[кава|каву]] і [[макадамія|макадамію]]. З іх цукровы трыснёг займае больш за 150 кв.км. Вельмі пашыраная таксама жывёлагадоўля.
 
Востраў мае дзьве малочныя фермы (Haleakala Dairy i Surfing Goat Farm), адзіны на Гаваях вінаробны завод на ранчо Улупалакуа, што спецыялізуецца ў прыватнасці на ананасавым віне, водачны завод Ocean, а таксама мноства прыватных фермаў. Усе гэтыя прадпрыемствы надзвычай папулярныя сярод наведвальнікаў Маўі.
 
== Турызм ==
Штогод Маўі вітае больш за два мільёны турыстаў, большасць з іх прыяжджае з [[ЗША]]. Сярод самых папулярныхвядомых турыстычных месцаў Маўі - вулкан Халеакала, маляўнічая дарога ў Хану, былая сталіца Гавайскага каралеўства Лахайна, а таксама курорты Каанапалі і КіхэйКіхэi. Пляжы Маўі заслужылі славу сваімі рознакаляровымі пяскамі, а таксама біялагічнай разнастайнасцю. Агульнавядомы сярод нырцоў кратэр Малакіні, размешчаны ля паўднёва-заходняга берага. У сярэдзіне кратэру сустракаюцца дзесяткі відаў рыбаў, значная частка якіх эндэмічная для Гаваяў.
 
Маўі мае мноства палёў для гульні ў [[гольф]], а ўзімку зьяўляецца месцам збору сэрфераў з усяго свету.
 
{{Гавайскія астравы}}