Ельскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
кампус
Радок 30:
 
== Гісторыя ==
Ельскі ўніверсытэт быў заснаваны як "Акадэмічная Школа" (Collegiate School) ў [[1701]] годзе пурытанскай суполкай у тагачаснай калоніі Канэктыкут, стаўшы трэцяй найстарэйшай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах. Першапачаткова школа дзейнічала ў горадзе Сэйбрук, але праз 15 год была перанесеная у Нью-Хэйвен, другі па велічыні горад Канектыкута. У 1718 годзе, у гонар шчодрага фінансавага ўнёскаўнёску ад тагачаснага кіраўніка [[Брытанская Ост-Індская кампанія|Брытанскай Ост-Індскай Кампаніі]] Элайху Еля, школа атрымала назву "Ельскі Каледж".
 
Першапачатковай мэтай установы была адукацыя пратэстанцкіх пастараў у тэалогіі і свяшчэнных мовах, але каля 1777 года навучальная праграма пачала надаваць увагу гуманітарным і навуковым дысцыплінам. НапрацягуУніверсітэт таксама паступова пашыраўся: у 1810 годзе была заснаваная Медыцынская школа, у 1822 - Школа багаслоўя, у 1843 - Юрыдычная школа. 1847 год пабачыў заснаванне першай у Злучаных Штатах аспірантуры (Yale Graduate School of Arts and Sciences), якая прапаноўвала бакалаўрам працягваць навучанне па вялікім шэразе спецыяльнасцяў - ад мастацтваў і гуманітарных дысцыплінаў да прыродазнаўчых і прыкладных навукаў. Так, напрацягу 19 стагоддзя Ельскі Каледж стаў надавайцьнадаваць прафесійныя і навуковыя ступені, улучна з першай у ЗША ступенню доктара навук у 1861 годзе, і ў 1887 годзе атрымаў статус універсітэта.
 
== Структура ==
Ельскі ўніверсытэт улучае дванаццаць падраздзяленняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені [[бакалаўр]]а; Гуманітарная і навуковая [[аспірантура]] (Graduate School of Arts and Sciences), а таксама 10 прафэсійных факультэтаў, якія рыхтуюць спецыялістаў у галінах [[Юрыспрудэнцыя|юрыспрудэнцыі]], [[Медыцына|медыцыны]], [[бізнес]]у, [[Ахова навакольнага асяроддзя|аховы навакольнага асяроддзя]], а таксама [[Тэалогія|тэолагаў]], [[Архітэктура|архітэктараў]], [[музыка]]ў, [[мастак]]оў і [[акцёр]]аў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўніверсітэта, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасцю. Паводле даўняй традыцыі прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта надзяляе выключную ўвагу навучанню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і [[прафесар]]амі ўніверсітэта.
 
== Кампус ==
[[File:Sterling Memorial Library Highsmith.jpg|alt=Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінг|thumb|333x333px|Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінг у цэнтры Ельскага кампусу]]
Ельскі ўніверсітэт вядомы сваім гатычным кампусам у стылі, характэрным для найстарэйшых амерыканскіх універсітэтаў, што праглі імітаваць слаўныя еўрапейскія установы, як [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфард]] і [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыдж]]. Нешматлікімі выняткамі з агульнай стылістыкі сталі мастацкія галерэі, два найноўшыя каледжы, а таксама Школа мастацтва і архітэктуры.
 
Асобна выступае Бібліятэка рэдкіх манускрыптаў Байнэке, якая, апроч [[Біблія Гутэнберга|Бібліі Гутэнберга]], таксама славіцца сваёй архітэктурай. Яна пабудаваная з белага мармуру, настолкі тонкага, што ён часткова прапускае сонечнае святло. Байнэке таксама месціць багата старажытных славянскіх і ўсходнееўрапейскіх дакументаў.
 
Ня менш знакамітая таксама Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінг, пабудаваная ў стылі катэдральнага сабору, дзе замест алтара месца выдачы кніг. Будынак упрыгожаны мноствам скульптураў і вітражоў, і утрымлівае каля 4 мільёнаў кніг і дакументаў. Галоўная фрэска бібліятэкі, што адлюстроўвае Маці Божую і апосталаў, вядомая схаванымі на ёй аўтарам серпам і молатам. Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінг праз падземны ход злучаецца з Бібліятэкай Бас, якая мае дадатковыя 150 тыс тамоў.
 
Ельскі ўніверсітэт таксама выкупіў і аднавіў вялікую колькасць прыватных дамоў на прылеглай да Хілхаўс авеню, які [[Чарльз Дыкенс]], падчас візыту ў краіну ў1840х гадах, назваў найбольш прывабнай вуліцай у Амерыцы. Ельскі кампус таксама лічыцца адным з найпрыгажэйшых акадэмічных кампусаў у ЗША<ref>America's Most Beautiful College Campuses - Yale University http://www.travelandleisure.com/articles/americas-most-beautiful-college-campuses/19</ref>
 
== Вядомыя выпускнікі ==
[[File:Harkness Tower Canopy Highsmith.jpg|alt=Званіца Харкнэс - класічны сімвал Ельскага кампусакампусу|thumb|333x333px|Званіца Харкнэс - класічны сімвал Ельскага кампусакампусу. Музыкі званіцы ажыўляюць будні студэнтаў разнастайнымі мелодыямі: ад Баха да Брытні Спірс]]
* [[Біл Клінтан]]
* [[Джордж Буш-старэйшы|Джордж Буш]]
Радок 51 ⟶ 62:
* [[Эдвард Нортан]]
* [[Джодзі Фостэр]]
[[File:Harkness Tower Canopy Highsmith.jpg|alt=Званіца Харкнэс - класічны сімвал Ельскага кампуса|thumb|333x333px|Званіца Харкнэс - класічны сімвал Ельскага кампуса]]
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Yale University}}