Лівія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 74:
 
== Гісторыя ==
Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з [[М. Кадафі]], якія ўваходзілі ў «Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў», звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца [[Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя]]. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сіл НАТА. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.
 
== Насельніцтва ==