Радаслаў Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
link to 1918
Радок 64:
За ўдзел у рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]] выключаны са [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1908]] паступіў на матэматычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Як удзельнік рэвалюцыйных хваляванняў ў лют. [[1911]] арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга і Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. Аднавіўся ва ўніверсітэце ў сак. [[1912]], у студзені [[1913]] перавёўся ў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт і скончыў там фізіка-матэматычны факультэт (1913). Працаваў настаўнікам у Чанстахове ([[Польшча]]) і [[Мінск]]у; у 1915-17 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Палітычны дзеяч у Слуцку і [[Менск]]у (1917—1918). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 — камісар Часовага ўрада па Слуцкім павеце; арганізатар і дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі (вер. 1917). Выступаў супраць [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]]. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мінск, снеж. 1917). Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі.
 
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні [[1918]] падаўся на Украіну, далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі ген. А. Дзянікіна. У снежні 1920 вярнуўся на Случчыну. Удзельнік [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] [[1920]]. Увосень 1920 падчас палескага паходу генерала [[С. Булак-Балаховіч]]а, разам з [[П. Аляксюк|П. Алексюком]], бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэту, з'яўляўся «міністрам асветы» ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.
 
З [[1921]] у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1924-36, з перапынкам).