Мінскія губернскія маршалкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
 
== Пасада мінскага губернскага маршалка ў паімперскі час ==
=== Прыпыненне дзейнасці органаў кіравання дваранскай суполкай і спроба яе ўзнаўлення (1917—19181917) ===
Канец існавання дваранскіх суполак і пасад губернскіх маршалкаў у Расійскай імперыі (у тым ліку і Мінскай губерні) быў выкліканы наступствамі [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У прыватнасці, на тых тэрыторыях літоўска-беларускіх губерняў, якія былі акупаваны ў верасні-кастрычніку [[1915]] г. войскамі [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] (1914—1918), дзейнасць дваранскіх суполак была спынена. А ў [[1917]] г. [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расійскай імперыі пазбавіла дваранскія суполкі палітычнага ўплыву. 5 верасня 1917 Міністэрства ўнутраных спраў Часовага Ураду Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаванне дваранскага саслоўя і ліквідаванне дваранскіх устаноў, хоць Часовы Урад не паспеў гэта зрабіць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
=== Саюз маянткоўцаў Мінскай губерні (1917) ===
У часы кіравання Часовага ўрада Расіі, у канцы мая [[1917]] г. у Мінску адбыўся сход павятовых маршалкаў і дэпутатаў дваранства Мінскай губерні. Сход стварыў часовы камітэт з 12 асоб (граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (1861—1930), [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (1847—1928), [[Леў Львовіч Ваньковіч|Леў Ваньковіч]] (1842—1949), [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (1868—1939), [[Эдвард Артуравіч Горват|Эдвард Горват]] (1866—1935) і інш.), вылучаных прысутнымі для часовага вядзення ўсіх дваранскіх спраў і апекі над рухомай і нерухомай маёмасцю дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Пратакол паседжання быў накіраваны мінскаму губернскаму камісару Часовага ўрада Расіі для распараджэння аб законнай перадачы маёмасці і спраў часоваму дваранскаму камітэту Мінскай губерні. Адразу пасля гэтага на агульным сходзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] была створана арганізацыя «Саюз маянткоўцаў Мінскай губерні», кіраўніком якой быў выбраны граф Ежы Чапскі (бо сам Вайніловіч не захацеў узначаліць саюз), а яго намеснікам — Людвік Уняхоўскі, і быў зацверджаны яе статут<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 189; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem … С. 124.</ref>.
 
Мэтай саюза была абарона інтарэсаў сярэдніх і буйных маянткоўцаў пры правядзенні аграрных рэформ у заканадаўчых установах і абарона прынцыпа прыватнай уласнасці на зямлю, бо Часовы ўрад Расіі на чале з [[Аляксандр Фёдаравіч Керанскі|Аляксандрам Керанскім]] і радыкальна настроеныя члены земстваў абкладалі празмернымі падаткамі і земскімі павіннасцямі прыватныя маёнткі для ваенных і ўласных патрэб. Радыкальныя настроі апанавалі і валасныя органы самакіравання, якія складаліся выключна з сялян, якія жадалі падзяліць зямлю маянткоўцаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 196—197.</ref>.
У кастрычніку 1917 у Мінскай губерні быў створаны "Саюз асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні" на чале з графам [[Юры Чапскі|Ежы Эмерыкавічам Чапскім]] (1861—1930). 16 кастрычніка 1917 сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні перадаў «Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні» усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і дваранскі клуб. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
=== Спроба ўзнаўлення дзейнасці органаў кіравання дваранскай суполкай (1917—1918) ===
5 верасня 1917 Міністэрства ўнутраных спраў Часовага Ураду Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаванне дваранскага саслоўя і ліквідаванне дваранскіх устаноў, хоць Часовы Урад не паспеў гэта зрабіць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
У кастрычніку 1917 у Мінскай губерні быў створаны "«Саюз асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні"» на чале з графам [[ЮрыЕжы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Эмерыкавічам Чапскім]] (1861—1930). 16 кастрычніка 1917 сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні перадаў «Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні» усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і дваранскі клуб. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] і ўсталявання ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] ўлады бальшавікоў, ЦВК і Савет народных дэпутатаў Рабоча-Сялянскага ўраду сваім дэкрэтам ад 11 (24) лістапада 1917 скасавалі дваранскае саслоўе і дваранскія карпарацыйныя арганізацыі (дваранскія суполкі), а разам з імі і, натуральна, пасады губернскіх маршалкаў (прадвадзіцеляў дваранства) па ўсёй Расійскай імперыі. У Мінску за сто дзён (да пачатку нямецкай ваеннай акупацыі ў лютым 1918) мясцовыя органы савецкай улады на чале з бальшавікамі спынілі дзейнасць дваранскай арганізацыі, але толькі фармальна, бо на большае ў іх не хапіла часу з-за прыходу нямецкіх войск: кіраўнічыя органы дваранскай карпарацыі Мінскай губерні не былі ліквідаваны, а дваранская маёмасць не была канфіскавана. Па гэтай прычыне ў перыяд знаходжання ў Мінскай губерні войск [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (люты — снежань 1918) і польскіх войск арміі [[Юзэф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] (чэрвень 1919 — чэрвень 1920) прадвадзіцелі дваранства Мінскай губерні зноў аднавілі сваю дзейнасць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.