Бунакен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Востраў Бунакен месціцца ў [[мора Сулавесі|моры Сулавесі]] ў 3,5 км на паўночны захад ад паўночна-усходняга [[бераг]]а [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]], у 13 км на поўнач ад [[горад Манада|горада Манада]], адміністрацыйнага цэнтра [[Паўночны Сулавесі|Паўночнага Сулавесі]]. Мае статус аднаго з муніцыпальных раёнаў Манада. Абрысы вострава нагадваюць [[бумеранг]]. Даўжыня берагавой лініі - каля 17 км.
 
Востраў Бунакен мае [[вулкан]]ічнае паходжанне, сфарміраваўся ў выніку [[Тэктоніка пліт|зрухаў зямной кары]] і далейшай вулканічнай актыўнасці прыкладна 5 - 1,5 млн гадоў таму. У непасрэднай блізкасці ад Бунакена [[мора|марское]] дно апускаецца да 200 - 1840 м. Рэльеф вострава пагорысты, найвышэйшы пункт вострава перавышае 600 м. Узбярэжжа атачаюць [[каралавыя рыфы]].
 
[[Клімат]] марскі субэкватарыяльны. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца каля +26,55°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 2680 мм.
 
==Прырода==
Бунакен цікавы тым, што знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад густа населеных раёнаў [[Паўночны Сулавесі|Паўночнага Сулавесі]], аднак тут захавалася амаль не кранутая чалавекам [[прырода]]. [[Флора]] сушы тыповая для [[востраў Сулавесі|Сулавесі]], пераважаюць густыя трапічныя [[лес|лясы]] і [[хмызняк]]і. [[Бераг]] часткова пакрыты [[мангры|манграмі]]. [[Фаўна]] сушы прадстаўлена [[птушкамі]], [[яшчаркамі]], [[казуркі|казуркамі]], [[амфібіі|амфібіямі]] і [[крабы|крабамі]]. Значна большую цікавасць уяўляюць навакольныя [[вада|воды]], населеныя 70 відамі [[каралавыя паліпы|каралаў]] і 2500 відамі [[рыбы|рыб]]. Тут таксама сустракаюцца [[марскія чарапахі]], [[дзюгонь|дзюгоні]], [[кіты]].
 
==Нацыянальны парк==
Для аховы [[прырода|прыроды]] ў [[1991]] г. на тэрыторыі Бунакена, суседніх [[востраў|астравоў]] і навакольнай [[мора|марской]] прасторы быў заснаваны марскі [[нацыянальны парк]]. Ён ахоплівае тэрыторыю 890,65 км². У [[2005]] г. нацыянальны парк Бунакен быў ўнесены ў папярэдні спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)|ЮНЕСКА]].
 
== Спасылкі ==