Дызельны рухавік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 2:
'''Ды́зельны рухаві́к''' — [[рухавік унутранага згарання]], які для запалення паліва ў [[камера згарання|камеры згарання]] выкарыстоўвае цяпло ад сціску паветра. Гэта адрознівае дызельныя рухавікі ад [[бензінавы рухавік унутранага згарання|бензінавых]], у якіх гаручая сумесь падпальваецца іскрай ад [[свечка запальвання|свечкі запальвання]]. Рухавік быў створаны нямецкім вынаходнікам [[Рудольф Дызель|Рудольфам Дызелем]] у 1893 годзе.
 
З-за надзвычай вялікай [[ступень сціску|ступені сціску]] дызельны рухавік мае найлепшую [[тэрмадынамічная эфектыўнасць|тэрмадынамічную эфектыўнасць]] сярод любых іншых рухавікоў [[рухавік унутранага згарання|нутранагаунутранага]] і [[рухавік вонкавага згарання|вонкавага згарання]]. Нізкахуткасныя дызельныя рухавікі (да прыкладу, карабельныя рухавікі ці іншыя, дзе вага рухавіка не мае вялікага значэння) могуць перасягаць тэрмадынамічную эфектыўнасць у 50%.<ref name="mandiesel" /><ref name="effdiesel" />
 
Вырабляюць [[двухтактны рухавік|двухтактныя]] і [[чатырохтактны рухавік|чатырохтактныя рухавікі]]. Спярша іх выкарыстоўвалі на замену стацыянарным [[паравы рухавік|паравым рухавікам]]. У 1910-х іх ужо выкарыстоўвалі на [[падводная лодка|падводных лодках]] і [[карабель|караблях]]. Хутка дызельныя рухавікі былі ўжыты ў [[лакаматыў|лакаматывах]], [[грузавы аўтамабіль|грузавых аўтамабілях]], [[машына для земляных работ|землекапальных машынах]] і [[электрастанцыя|электрастанцыях]]. У 1930-х паволі дызельнымі рухавікамі пачалі камплектаваць некаторыя [[аўтамабіль|аўтамабілі]]. У 2007 годзе каля 50% усіх прададзеных новых аўтамабіляў у Еўропе былі дызельнымі.<ref>{{Спасылка|url=http://www.greencarcongress.com/2008/02/european-automo.html|загаловак=European Automobile Production Grows by 5.3% in 2007; Diesel Accounts for 53.3% of New Car Registrations|год=20 лютага 2008|выдавецтва=Green Car Congress|мова=en}}</ref>