Бялкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
 
== Гісторыя вывучэння ==
Бялкі былі выдзелены ў асобны клас біялагічных малекул ўу [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]] ў выніку работ [[Францыя|французскага]] [[хімік]]а [[Антуан дэ Фуркруа|Антуана дэ Фуркруа]] і іншых вучоных, у якіх была адзначана ўласцівасць бялкоў каагуляваць (дэнатураваць) пад уздзеяннем награвання або [[кіслоты|кіслот]]. У той час былі даследаваны такія бялкі, як [[альбумін]] («яечны бялок»), [[фібрын]] (бялок з [[кроў|крыві]]) і [[глютэн]] са збожжа [[пшаніца|пшаніцы]].
[[Выява:Antoine François, comte de Fourcroy.jpg|thumb|left|''Антуан Франсуа дэ Фуркруа'', заснавальнік вывучэння бялкоў]]
У пачатку [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] ўжо былі атрыманы некаторыя звесткі аб элементарным складзе бялкоў, было вядома, што пры [[гідроліз]]е бялкоў ўтвараюцца [[амінакіслоты]]. Некаторыя з гэтых амінакіслот (напрыклад, [[гліцын]] і [[лейцын]]) ужо былі ахарактарызаваны. [[Нідэрланды|Галандскі]] хімік Герыт Мульдэр на аснове аналізу хімічнага складу бялкоў прапанаваў гіпотэзу, што амаль усе бялкі маюць падобную эмпірычную формулу. У [[1836]] годзе Мульдэр прапанаваў першую мадэль хімічнай будовы бялкоў. Грунтуючыся на тэорыі радыкалаў, ён пасля некалькіх удакладненняў прыйшоў да высновы, што мінімальная структурная адзінка бялку валодае наступным складам: