Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Летописная миниатюра.jpg|thumb|220px|Старонка з мініяцюрай, Слуцкі летапіс, [[XVIII стагоддзе|XVI]] стагоддзе]]
'''Беларуска-літоўскія летапісы''', да сяр. 19 ст. '''літоўскія летапісы''', пазней часта '''заходнерускія летапісы''' — [[летапіс]]ы, у якіх выкладзена гісторыя [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]], і якія напісаныя на тэрыторыі гэтай [[дзяржава|дзяржавы]].<ref>Такая [[дэнамінацыя, назва|дэнамінацыя]] прапанаваная [[Мікалай Улашчык|М. М. Улашчыкам]].</ref> Беларуска-літоўскія летапісы, як з'ява агульнадзяржаўнага летапісання, складаліся з сярэдзіны 13 ст. да сярэдзіны 16 ст. З сяр. 17 ст., праз 100 гадоў пасля спынення агульнадзяржаўнага летапісання, у розных гарадах Беларусі пачалі складацца хронікі, прысвечаныя пераважна падзеям у гэтых гарадах — гарадскія хронікі. Цэнтрам беларуска-літоўскага летапісання прызнаецца Смаленск тых часоў, калі горад знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Існаванне летапісання ў Наваградку эпохі 13 ст. не выключаецца<ref>Улашчык, С.238.</ref>.