Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

4 258 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{Гістарычная дзяржава
'''Пскоўская рэспубліка''' існавала паміж другой паловай XIII ст. і першай паловай XVI ст. на тэрыторыі ўздоўж рэк Вялікая і Нарова (сучасн. [[Пскоўская вобласць]] Расіі).
|назва = Пскоўская рэспубліка
|саманазва = Псковская земля
|статус = [[рэспубліка]]
|карта = Pskov1400.png
|апісанне = Пскоўская рэспубліка ў 1400 годзе
|p1 = Кіеўская Русь
|flag_p1 =
|p2 = Наўгародская рэспубліка
|flag_p2 =
|p3 =
|flag_p3 =
|p4 =
|flag_p4 =
|утворана = [[1200-я]]
|ліквідавана = [[1510]]
|s1 = Вялікае Княства Маскоўскае
|flag_s1 = Coat_of_arms_of_Russia_(XV_Century).svg
|s2 =
|flag_s2 =
|s3 =
|flag_s3 =
|s4 =
|flag_s4 =
|дэвіз =
|сталіца = [[Пскоў]]
|гарады =
|мова = [[Старажытнапскоўскі дыялект]]<ref name="cok">[http://russianclub.com.ua/articles/texts/dialects.html?lang=ru#%D0%94%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%B4%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82 Цоканье в древненовгородском диалекте]</ref> [[старажытнаруская мова|старажытнарускай мовы]]
|валюта =
|дадатковы_параметр =
|змесціва_параметру =
|плошча =
|насельніцтва =
|форма_кіравання =
|дынастыя =
|тытул_кіраўнікоў =
|рэлігія =
|дадатковы_параметр1 =
|змесціва_параметру1 =
|Этап1 =
|Дата1 =
|Год1 =
|Этап2 =
|Дата2 =
|Год2 =
|Этап3 =
|Дата3 =
|Год3 =
|Этап4 =
|Дата4 =
|Год4 =
|Этап5 =
|Дата5 =
|Год5 =
|Этап6 =
|Дата6 =
|Год6 =
|дадатковы_параметр2 =
|змесціва_параметру2 =
|да =
|д1 =
|д2 =
|д3 =
|д4 =
|д5 =
|д6 =
|д7 =
|пасля =
|п1 =
|п2 =
|п3 =
|п4 =
|п5 =
|п6 =
|п7 =
|заўв =
}}
'''Пскоўская рэспубліка''' існавала паміж другой паловай XIII ст. і першай паловай XVI ст. на тэрыторыі ўздоўж рэк Вялікая і Нарова (сучасн. [[Пскоўская вобласць]] Расіі).
 
У VІІ-VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі [[крывічы]]. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў [[Аповесць мінулых часоў|"«Аповесці мінулых часоў"»]] пад [[859]] у сувязі з іх сумесным паходам на [[Візантыя|Візантыю]] ў складзе войска кіеўскіх князёў [[Алег, князь|Алега]] і [[Ігар, князь|Ігара]]. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад [[Ізборск]], які ў кан. XIV - — пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.
 
У VІІІ ст. ўзнікае горад [[Пскоў]], на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У [[1240]] горад захапілі крыжакі, але ў [[1242]] яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонт]]. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў [[Міндоўг]]а, заснавальніка [[ВКЛ]] і ў [[1265]] з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга — [[Войшалк]]а. У 1266 ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з [[Полацкае княства|Полацкам]] і нават забівае Полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея — абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.
 
У часы [[Гедзімін]]а Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца з залежнасці ад Ноўгарада і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна памагаў пскоўцам зяць Гедзіміна [[Давыд Гарадзенскі]]. Калі крыжакі ў [[1323]] асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.
 
У [[1341]] пскоўцы звярнуліся па падтрымку да [[Альгерд]]а, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з [[Кейстут]]ам. Сын Альгерда [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ — Юры Вітаўтавіч. У [[1342]] пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна — Любка.
[[Выява:Rus-1389.png|thumb|300px|Рускія землі ў 1389 годзе]]
 
У выніку ўдзелу Пскова ў барацьбе супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] яго ўплыў істотна павялічыўся, што прывяло да яго фактычнай аўтаноміі. У [[1348]] пасля падпісання з Ноўгарадам Болатаўскай дамовы, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царковны суд.
 
Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэрыторыю ўздоўж рэк Вялікая і Нарова. З поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300  км пры шырыні каля 100  км. Акрамя рэчак, Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры — Чудскае і Пскоўскае.
 
Вышэйшы орган улады — народнае веча, якое выбірала спачатку аднаго, а потым з 1420 — двух пасаднікаў, канчанскіх стараст і соцкіх. Існавала ўрадавая рада на чале з запрошаным (наёмным) князем, які кіраваў баявой дружынай і служыў за грошы (корм). Была і судовая калегія — гаспода, у якую ўваходзілі выбарныя сябры з ліку баяр.
 
Пскоўскае грамадства складалася з баяр, але не вельмі багатых, купцоў, рамеснікаў і вольных сялян, якіх звалі земцы, альбо сябры. Сяляне бедныя бралі зямлю ў арэнду і называліся ізорнікі. Аднак халопаў тут не было.
 
У XV ст. эканоміка Пскова знаходзілася на ўздыме. Сяляне вырошчвалі шмат жыта, а таксама пшаніцу, авёс, ячмень. На гародах збіралі добрыя ўраджаі рэпы, цыбулі і капусты. Пскоўскі лён актыўна вывозіўся ў краіны Прыбалтыкі. Актыўна развівалася рыбалоўства, вырабляліся вялікія лодкі — уганы. Славіліся і мясцовыя рамеснікі, якія шылі адзенне, апрацоўвалі металы і скуры, выраблялі солад і малолі муку. Пскоўскія муляры запрашаліся на працу ў Масковію і іншыя краіны Усходняй Еўропы. У Пскове таксама квітнеў выраб званоў. Актыўна развіваўся і гандль з суседзямі — Цвярской дзяржавай, Ноўгарадам, Разанню, ВКЛ, а таксама з нямецкімі краінамі. З [[1424]] Пскоў наладзіў чаканку ўласнай срэбранай манеты з выявай рысі — герба горада.
 
У XV ст. Пскоў стаў праводзіць прамаскоўскую палітыку і спадзяваўся такім чынам захаваць сваю незалежнасць. Ён падтрымліваў [[Маскоўская дзяржава|Масковію]] ў войнах з Ноўгарадам і ВКЛ, асабліва пад час вайны 1500-15031500—1503. Але гэта не дапамагло пскоўцам, бо Масковія не хацела мець у сябрах незалежную рэспубліку.
 
[[13 студзеня]] [[1510]] маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, быў спушчаны са званіцы Вечавы звон як сімвал волі і незалежнасці. 300 самых багатых сем'яў пскоўскіх баяр і купцоў адправілі ў ссылку. Ім дазвалялі ўзяць з сабою толькі тое, што апранута на целе. Таму на дзяцей апраналі па 2-3 футры, хавалі залатыя манеты ў жаночую бялізну і нават у задні праход.
 
Да сённяшняга часу захаваліся пскоўскія летапісы XIV-XVIIXIV—XVII ст. у колькасці 25 спісаў. Найбольш цікавы летапісны збор 1450-60-х гг., які вёўся пры Троіцкім манастыры.
 
{{зноскі}}
{{літ|1=[http://pawet.net/book/trusau/dziarzavy.html#2 А. Трусаў. Пскоўская рэспубліка // Наша Слова № 27 (662) 14 ліпеня 2004]}}
 
== Літаратура ==
{{літ|1=* [http://pawet.net/book/trusau/dziarzavy.html#2 А. Трусаў. Пскоўская рэспубліка // Наша Слова №  27 (662) 14 ліпеня 2004]}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]
 
[[Катэгорыя:Пскоўская вобласцьзямля]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў XIII стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Пскова]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Пскоўскай вобласці]]