Розніца паміж версіямі "Афганістан"

2 500 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Афганістана}}
Першая цэнтралізаваная дзяржава на тэрыторыі сучаснага Афганістана была створана ў 1747 годзе палкаводцам іранскай арміі пуштуном Ахмад-ханам. Далейшае развіццё падзей адбывалася на фоне разгорнутай у XIX стагоддзі барацьбы Англіі і Францыі за ўплыў у зоне Персідскага заліва, руху Расіі на поўдзень, захопу сікхамі Панджаба і Сінда. У 1919 годзе ў выніку перавароту да ўлады ў Кабуле прыйшоў эмір Аманула-хан, які аб'яднаў канфліктуючыя групоўкі і ўзяў курс на сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ліквідаваць феадалізм.
 
З 1923 па 1973 гады Афганістан з'яўляўся канстытуцыйнай манархіяй. 17 ліпеня 1973 года ў выніку перавароту, які ўзначальваў Мухамед Дауд, быў звергнуты кароль Махамад Захір Шах і абвешчана Рэспубліка Афганістан. У красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА). Краіна была абвешчана Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў Нур Мухамед Таракі. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў забіты паўстанцамі на чале з Хафізулой Амінам, які аб'явіў сябе кіраўніком дзяржавы.
 
25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніцтвам краіны і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі, што знаходзіліся там да 1989 года.
 
== Дзяржаўны лад ==