Розніца паміж версіямі "Мінахасы"

17 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
У [[16 стагоддзе|XVI]] - першай палове [[17 стагоддзе|XVII]] стст. мінахасы актыўна кантактавалі з [[партугальцы|партугальскімі]] гандлярамі і [[Іспанія|іспанскімі]] каланістамі. У [[1623]] г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць [[горад Манада|Манада]]<ref>[http://ojhanhome.com/history-of-the-city-of-manado/ History of the city of Manado]</ref> і пачалі распаўсюджваць [[каталіцызм]]. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як [[кукуруза]] і [[кафейнае дрэва|кава]], з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх [[крэолы|крэолаў]]. Прыняцце [[хрысціянства]] садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі [[іслам]]. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх [[Малукскія астравы|Малукскіх астравах]], адкуль вывозіліся ў Еўропу [[спецыі]], прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах [[Нідэрланды|галандцы]]. У [[1657]] г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву Ратэрдам. У [[1679]] г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.
 
Палітыка галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку мінахасаў супраць мусульманскіх [[пірацтва|піратаў]], вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. З пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. пры падтрымцы каланіяльнай адміністрацыі на Сулавесі працавалі [[немцы|нямецкія]] [[пратэстантызм|пратэстанцкія]] місіянеры<ref>[http://books.google.by/books?id=cUoGJSs9yOUC&dq=German+missionaries+Sulawesi&source=gbs_navlinks_s Jan Sihar Aritonang, Karel Adriaan Steenbrink, A History of Christianity in Indonesia. — BRILL, 2008.] P.181</ref>. Яны стварылі сетку школ, дзе выкладалі веды на [[малайская мова|малайскай мове]]. Вучні мелі магчымасць працягваць сваю адукацыю нават у Еўропе. Такім чынам, ужо ў XIX ст- пач. XX стст. сярод мінахаса склаўся новы пласт інтэлектуалаў, якія ахвотна супрацоўнічалі з еўрапейцамі і прама не атаесамлялі сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў.
 
== Мовы ==
autoeditor
29 963

праўкі