Мінахасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
 
Першапачаткова [[палітыка]] галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку тубыльцам супраць мусульманскіх [[пірацтва|піратаў]], вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. Каланіяльная адміністрацыя з'явілася толькі ў [[1888]] г. Для ўкаранення хрысціянства былі запрошаны [[немцы|нямецкія]] [[пратэстантызм|пратэстанцкія]] місіянеры<ref>[http://books.google.by/books?id=cUoGJSs9yOUC&dq=German+missionaries+Sulawesi&source=gbs_navlinks_s Jan Sihar Aritonang, Karel Adriaan Steenbrink, A History of Christianity in Indonesia. — BRILL, 2008.] P.181</ref>. У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны стварылі сетку сучасных школ з выкладаннем на [[малайская мова|малайскай мове]]. Вучні мелі магчымасць зрабіць сабе кар'еру ў арміі або ў адміністрацыі. Такім чынам з'явіўся пласт мясцовага насельніцтва, якое ахвотна супрацоўнічала з еўрапейцамі і прама не атаесамляла сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў. У [[1889]] г., калі на поўначы Сулавесі было знойдзена [[золата]], генерал-губернатар фактычна скасаваў дамову з правадырамі і ўвёў прамое кіраванне<ref>[http://www.theminahasa.net/history/history/index08.html History Timeline]</ref>.
 
З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі [[нацыяналізм]]у. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні [[Інданезія|інданезійскага]] нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У [[1950]] г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у [[1957]] г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў [[Максар]]ы ўсеагульную хартыю барацьбы (''Piagam Perjuangan Semesta'', скарочана ''Permesta'') супраць прэзідэнта [[Сукарна]]. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да [[1961]] г.<ref>[http://www.war-memorial.net/PRRI-and-Permesta-revolts-in-Indonesia-3.119 Indonesia vs PRRI, Permesta and Darul Islam]</ref> У [[1959]] г. была створана асобная [[правінцыя Паўночны Сулавесі]].
 
== Мовы ==